Фарны касцёл
Выгляд
Фарны касцёл, фара (ад нямецкага Pfarrei — парафія, прыход) — найменне, якое некалі давалася значным касцёлам.
Найчасцей фараю зваўся найстарэйшы касцёл горада альбо галоўны касцёл у гарадскім дэканаце. У кафедральных гарадах фарным мог звацца другі па значнасці касцёл пасля кафедры.
У наш час найменне фарнага працягваюць па традыцыі насіць касцёлы, якія атрымалі яго ў мінулыя стагоддзі. У прыватнасці, працягваюць называць фарным гарадзенскі касцёл Св. Францішка Ксаверыя, які зараз з’яўляецца кафедрай Гродзенскай дыяцэзіі.
Фарныя касцёлы ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Фарнымі называюць шэраг касцёлаў, захаваных і знішчаных, у беларускіх гарадах і мястэчках.
Захаваныя
[правіць | правіць зыходнік]- Гродна: Касцёл Св. Францішка Ксаверыя — пачаў звацца Фарным у канцы 18 стагоддзя, калі ў яго былі перанесеныя набажэнствы з пашкоджанай пажарам Фары Вітаўта.
- Магілёў: Касцёл Св. Казіміра (захаваўся часткова, ўжываецца як склад).
- Мір: Касцёл Св. Мікалая.
- Ліда: Касцёл Узвіжання Святога Крыжа.
- Наваградак: Касцёл Перамянення Божага.
- Нясвіж: Касцёл Божага Цела.
Знішчаныя
[правіць | правіць зыходнік]- Брэст: Касцёл Святога Крыжа (Фара Вітаўта).
- Віцебск: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
- Гродна: Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Фара Вітаўта).
- Клецк: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы.
- Мазыр: Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
- Мінск: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы.
- Слуцк: Фарны касцёл.