Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Віцебск)

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Фарны) — колішні рымска-каталіцкі храм у Віцебску. Дзейнічаў у XVIII — XIX стст. Знаходзіўся на левым беразе Дзвіны, на месцы былога рамесніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка. Стаяў побач з царквой Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы.
У 2-й пал. XIX ст. касцёл да непазнавальнасці перабудавалі расійскія ўлады, а ў 1950-я будынак канчаткова зруйнавалі. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Мураваны касцёл збудавалі як парафіяльны ў 1749 годзе, пры ім мелася драўляная плябанія. Пазней належаў да кляштара марыявітак[1].
Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1842—1844 роках расійскія ўлады зачынілі касцёл з прычыны яго блізкага размяшчэння да праваслаўнай Дабравешчанскай царквы[2]. Неўзабаве будынак перабудавалі (разабралі вежы).
У 1862—1903 роках у будынку колішняга касцёла размяшчаўся Віцебскі цэнтральны архіў даўніх актаў, архіў губернскай управы, архіў канцылярыі віцебскага генерал-губернатара.
Касцёл пацярпеў у Другую сусветную вайну. У кан. 1950-х — пач. 1960-х помнік зруйнавалі савецкія ўлады.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нефная 2-вежавая базіліка. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і карнізнымі пасамі на тры ярусы і пяць праслаў. Яго завяршаў фігурны франтон, фланкіраваны 5-яруснымі шатровымі вежамі[1].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар марыявітак // к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 400
- ↑ Губина В. В. Положение православных и католических храмов на Беларуси в ХIХ в. Cравнительный анализ // Конференции / VI Международные Кирилло-Мефодиевские чтения. 2000 г.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Віцебск)