Перайсці да зместу

Фердынанд VI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанд VI
Fernando VI
Сцяг Кароль Іспаніі
9 ліпеня 1746 — 10 жніўня 1759
Папярэднік Філіп V
Пераемнік Карл III

Нараджэнне 23 верасня 1713(1713-09-23)
Мадрыд, Іспанія
Смерць 10 жніўня 1759(1759-08-10) (45 гадоў)
Мадрыд, Іспанія
Месца пахавання Мадрыд
Род Бурбоны Іспанскія Бурбоны
Бацька Філіп V
Маці Луіза Савойская
Жонка Барбара Браганса
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Залатога Руна рыцар ордэна Залатога руна Order of the Holy Spirit Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel ордэн Мантэсы ордэн Сант'яга Алькантара, рыцарскі ордэн ордэн Калатравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанд VI (ісп.: Fernando VI; 23 верасня 1713 — 10 жніўня 1759) — кароль Іспаніі (1746—1759), сын Філіпа V і яго першай жонкі, Луізы Савойскай. Стрыечны брат Людовіка XV. Кароткае валадаранне Фердынанда аказалася ў цэлым паспяховым, паспрыяўшы выхаду Іспаніі з крызісу XVII стагоддзя.

Уступіў на прастол на 33-м годзе жыцця, датуль не прымаў удзелу ў справах кіравання з-за варожых адносін да яго з боку яго мачахі Елізаветы Фарнезэ. Адрозніваючыся мяккім характарам і пакутуючы ад меланхоліі, ён падпарадкоўваўся ўплыву сваёй разумнай і энергічнай жонкі Барбары, дачкі караля Партугаліі Жуана V. Смерць жонкі ў 1758 годзе стала цяжкім ударам для караля, ён цяжка захварэў псіхічна і ненадоўга перажыў жонку.

Палітычны бок кіравання

[правіць | правіць зыходнік]

Супрацоўнікамі Фердынанда ў справах кіравання былі маркіз дэ Энсенада, які кіраваў фінансамі, Хасэ дэ Карвахаль, які кіраваў замежнай палітыкай, Равага, спавядальнік караля, і спявак Фарынелі, былы саветнік Філіпа V. Карвахаль імкнуўся падтрымліваць дружалюбныя адносіны паміж Іспаніяй і Вялікабрытаніяй; пасля яго смерці (1754) Энсенада, вораг Англіі, настойваў на збліжэнні з Францыяй, што і стала прычынай яго адстаўкі.

Фердынанд жадаў заставацца нейтральным у міжнародных адносінах і засяроджваў свае клопаты на рэформах арміі, флоту, суда і адміністрацыі, на ажыўленні земляробства, прамысловасці і гандлю, на развіцці навуковай і мастацкай адукацыі. У гэтым дачыненні ён з’яўляецца папярэднікам Карла III і яго выбітных міністраў.

Зноскі

Акрамя агульных сачыненняў па гісторыі Іспаніі, якія ахопліваюць час Фердынанда, гл. Desdevises du Dezert, «L’Espagne de l’ancien régime» (П., 1897).

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).