Жуан V
Жуан V "Велікадушны" | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
João V «o Magnânimo» | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Педру II | ||||||
Пераемнік | Жазэ I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 кастрычніка 1689 палац Ribeira, Лісабон, Партугалія |
||||||
Смерць |
31 ліпеня 1750 (60 гадоў) палац Ribeira, Лісабон, Партугалія |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Браганса | ||||||
Бацька | Педру II | ||||||
Маці | Марыя Сафія Нойбургская | ||||||
Жонка | Марыя Ганна Аўстрыйская | ||||||
Дзеці | Barbara of Portugal[d], Жазэ I, Педру III, Infante Alexandre of Portugal[d][1], José of Braganza, High Inquisitor of Portugal[d], Gaspar de Bragança[d], António of Braganza, Child of Palhavã[d], Maria Rita of Braganza[d], Pedro, Prince of Brazil[d][1] і Infante Carlos of Portugal[d][1] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[d] | ||||||
Дзейнасць | суверэн | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Жуан V (парт.: D. João V, o Magnânimo; 22 кастрычніка 1689, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія — 31 ліпеня 1750, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія) — 24-ы кароль Партугаліі з 1706 года, 11-ы герцаг Браганскі, унук Жуана IV, сын Педру II.
Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]
У якасці саюзніка імператара і Англіі ваяваў з Францыяй у вайне за іспанскую спадчыну. У 1717 годзе па просьбе Папы Клімента XI накіраваў магутную эскадру на барацьбу з туркамі, якая разам з караблямі іншых хрысціянскіх краін прыняла ўдзел у бітве ля мыса Матапан.
Быў заступнікам навук і мастацтва. У 1720 годзе заснаваў Акадэмію гісторыі Партугаліі.
Выдаткоўваў значныя сумы на пабудову манастыроў (найбольш значны — манастыр у горадзе Мафра) і за права мець свайго патрыярха ў Лісабоне. У 1748 годзе атрымаў тытул Rex fidelissimus ад Папы Бенедыкта XIV. Апошнія гады на яго меў вялікі ўплыў францысканец Гаспар.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Быў жанаты на Марыі Ганне, дачцы імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I.
- Марыя Барбара (1711—1758) — жонка караля Іспаніі Фердынанда VI
- Педру (1712—1714)
- Жазэ I (1714—1777) — жанаты на Марыяне Вікторыі Іспанскай
- Карлас (1716—1730)
- Педру III (1717—1786) — жанаты на роднай пляменніцы, каралеве Партугаліі Марыі I
- Аляксандр (1723—1728)
Незадоўга да смерці караля сталі знясільваць хвароба і меланхолія. Нягледзячы на шчодрыя дары манастырам, шматлікія малітвы і працэсіі, здароўе яго не паправілася, і ён памёр ад вадзянкі. Спадчыну атрымаў яго старэйшы сын Жазэ (Іосіф) I.
Для паляпшэння артыкула пажадана:
|
Папярэднік: Педру II |
Кароль Партугаліі 1706—1750 |
Пераемнік: Жазэ I |
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Lundy D. R. The Peerage