Фернанда Муслера
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Нестар Фернанда Муслера Міколь | ||||||||||||
Мянушкі | Castorino | ||||||||||||
Нарадзіўся |
16 чэрвеня 1986[1][2][…] (38 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | Уругвай | ||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Галатасарай | ||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Не́стар Ферна́нда Мусле́ра Міко́ль (ісп.: Néstor Fernando Muslera Micol; нар. 16 чэрвеня 1986, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — уругвайскі футбаліст, брамнік турэцкага клуба «Галатасарай» і нацыянальнай зборнай Уругвая. З’яўляецца асноўным брамнікам уругвайскай каманды.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў клубе «Мантэвідэа Уондэрэрс», гэта значыць з’яўляецца выхаванцам юнацкай акадэміі гэтага клуба. У жніўні 2007 года быў набыты італьянскім клубам «Лацыа», які выклаў за іграка 3 млн еўра. Дэбютаваў за сталічны клуб 16 верасня ў пераможным матчы супраць «Кальяры» (3:1), аднак пазней, 7 кастрычніка, адгуляў у матчы супраць «Мілана», які скончыўся спусташальным паражэннем з лікам 1:5, з-за чаго сеў на лаву. Наступны сезон Фернанда пачаў як другі брамнік, з’яўляючыся ў асноўным у кубкавых матчах. Аднак ужо ў сезоне 2009/10 пачаў стала выходзіць у асноўным складзе клуба.
19 ліпеня 2011 года «Галатасарай» афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з Муслера на 5 гадоў[3][4]. Паводле пагаднення паміж клубамі турэцкі клуб перадаваў Ларыка Джана ў процілеглым кірунку. Акрамя таго «Галатасарай» заплаціў 6,75 млн еўра былому клубу Муслеры, «Мантавідэа Уондэрэрс», які валодаў 50% правоў на іграка[5].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]10 кастрычніка 2009 года Фернанда ўпершыню згуляў за зборную Уругвая, куды ўжо неаднаразова выклікаўся ў папярэднія гады. Дэбют адбыўся ў ключавым матчы ўругвайцаў у Кіта, калі гасцявая перамога з лікам 2:1 дазволіла «сэлеста» абысці супернікаў у барацьбе за месца на чэмпіянат свету.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Лацыа»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2009
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2009
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турцыі (6): 2012, 2013, 2015, 2018, 2019, 2023
- Уладальнік Кубка Турцыі (4): 2014, 2015, 2016, 2019
- Уладальнік Суперкубка Турцыі (5): 2012, 2013, 2015, 2016, 2019
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Уругвай:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2011
Зноскі
- ↑ Fernando Muslera // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ NESTOR FERNANDO MUSLERA // Argentine Soccer Database
- ↑ Kamuyu Aydınlatma Platformu.
- ↑ Muslera joins Galatasaray. Galatasaray.org
- ↑ Bu eller 20 milyon euro. Fotomac
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фернанда Муслера
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Уругвая
- Ігракі зборнай Уругвая па футболе
- Ігракі ФК Мантэвідэа Уондэрэрс
- Ігракі ФК Насьяналь Мантэвідэа
- Ігракі ФК Лацыа
- Ігракі ФК Галатасарай
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе