Крысціян Радрыгес
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Крысціян Габрыэль Радрыгес Бароці | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Cebolla (Цыбуліна)[1] | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 верасня 1985[2][3] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | левы вінгер | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 7 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Крысціян Габрыэль Радрыгес Бароці (ісп.: Cristian Gabriel Rodríguez Barotti; нар. 30 верасня 1985, Хуан-Лакасэ, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца клуба «Пеньяроль» і зборнай Уругвая.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Пеньяроль»[правіць | правіць зыходнік]
Крысціян пачаў прафесійную кар’еру за ўругвайскі гранд «Пеньяроль» у 2002 годзе. У 2003 годзе ён стаў чэмпіёнам краіны, разам з ім у той камандзе выступаў легендарны парагвайскі брамнік Хасэ Луіс Чылаверт. У 2004 годзе Радрыгес у асноўным пазбаўляўся ад наступстваў цяжкай траўмы.
ПСЖ[правіць | правіць зыходнік]
У 2005 годзе Крысціян перайшоў у французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», першы сезон у якім не быў асабліва характэрным. На другі сезон Радрыгес дапамог сваёй камандзе захаваць прапіску ў Лізе 1, забіўшы мяч у браму «Манака».
Партугалія[правіць | правіць зыходнік]
Каб спыніць змаганне з камандай за выжыванне, Крысціян прыняў рашэнне перайсці ў стан партугальскага гранда «Бенфікі» ў сезоне 2007/08 на правах арэнды. З 2008 года Крысціян Радрыгес стаў выступаць за «Порту». Ён склаў ударную тройку ў атацы каманды разам з аргенцінцам Луча Гансалесам і бразільцам Халкам.
«Атлетыка»[правіць | правіць зыходнік]
28 мая 2012 года Радрыгес падпісаў 4-гадовы кантракт з мадрыдскім «Атлетыка»[4][5]. Першы гол за новы клуб забіў 17 лютага 2013 года ў матчы супраць «Вальядаліда».
У першай палове 2015 года знаходзіўся ў арэндах: спачатку ў «Парме», а пасля абвяшчэння італьянскага клуба банкрутам перабраўся ў «Грэміу».
Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]
24 ліпеня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з аргенцінскім клубам «Індэпенд'ентэ», аднак шмат прапусціў з-за траўмы, і ў снежні 2016 года пагадненне было разарвана. У пачатку 2017 года вярнуўся ў «Пеньяроль».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
За зборную Уругвая Крысціян дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў у матчы супраць зборнай Мексікі. Радрыгес з’яўляецца ўдзельнікам чатырох Кубкаў Амерыкі, чэмпіянату свету 2014 года.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
«Пеньяроль»:
- Чэмпіён Уругвая (3): 2003, 2017, 2018
- Уладальнік Суперкубка Уругвая: 2018
«ПСЖ»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2006
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі (3): 2009, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Партугаліі(3): 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2010
- Пераможца Лігі Еўропы: 2011
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2014
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2013
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2012
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Уругвай:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2011
Зноскі
- ↑ Радрыгес: Халк — вялікі прафесіянал
- ↑ CRISTIAN GABRIEL RODRIGUEZ // Argentine Soccer Database
- ↑ Cristian Rodríguez // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Acuerdo con Cristian Rodríguez por cuatro temporadas. Club Atletico de Madrid
- ↑ Кристиан Родригес перешел в «Атлетико». sports.ru
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крысціян Радрыгес
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Статыстыка на сайце L’Équipe (фр.)
- Профіль на сайце thefinalball.com (англ.)
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Калонія
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Хуан-Лакасэ
- Футбалісты Уругвая
- Ігракі зборнай Уругвая па футболе
- Ігракі ФК Пеньяроль
- Ігракі ФК Індэпенд’ентэ
- Ігракі ФК Грэміу
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
- Ігракі ФК Порту
- Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе