Гастон Рамірэс
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Гастон Эсек’ель Рамірэс Перэйра | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | El Aguila | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 снежня 1990[1][2] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Уругвай | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Віртус Энтэла | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гастон Эсек’ель Рамірэс Перэйра (ісп.: Gastón Ezequiel Ramírez Pereyra; нар. 2 снежня 1990, Фрай-Бентас, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клуба «Віртус Энтэла». Ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая (2010—2018).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру Гастон у клубе «Пеньяроль», дзе дэбютаваў у сакавіку 2009 года. У сезоне 2009/10 забіў за клуб 6 мячоў, чым дапамог «Пеньяролю» стаць чэмпіёнам Уругвая. У жніўні 2010 года перашоў у склад італьянскай «Балонні» за 2,5 млн еўра. Дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі 26 верасня 2010 года матчам супраць «Катаніі», які скончыўся з лікам 1:1.
31 жніўня 2012 года далучыўся да складу англійскага клуба «Саўтгемптан», падпісаўшы кантракт з камандай на чатыры гады. Трансфер іграка каштаваў англічанінам 12 млн фунтаў стэрлінгаў. 15 верасня паўабаронца дэбютаваў у матчы супраць «Арсенала», дзе яго новы клуб трываў буйную паражэнне з лікам 1:6. Гастон з’явіўся на пляцоўцы ў другой палове матча замест Стывена Дэвіса. 23 студзеня 2014 года ігрок атрымаў пашкоджанне, з-за чаго прапусціў некалькі тыдняў.
1 верасня 2014 на правах арэнды перайшоў у «Хал Сіці». Па заканчэння тэрміну арэнды ўлетку 2015 года вярнуўся ў «Саўтгемптан», аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У студзені 2016 года быў арандаваны «Мідлсбра»[3]. Па заканчэнні сезона 2015/16 у якасці свабоднага агента пакінуў «Саўтгемптан», і ў ліпені 2016 года падпісаў з «Мідлсбра» кантракт[4].
Па выніках сезона 2016/17 «Мідлсбра» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў жніўні 2017 года Рамірэс стаў іграком італьянскай «Сампдорыі»[5], дзе гуляў да лета 2021 года. У снежні 2021 года падпісаў кантракт з «Монцай» з Серыі B да канца сезона 2021/22, пасля выхаду клуба па выніках сезона ў Серыю A пакінуў каманду.
У кастрычніку 2022 года падпісаў кантракт з клубам Серыі C «Віртус Энтэла».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]8 кастрычніка 2010 года Рамірэс дэбютаваў у складзе зборнай Уругвая таварыскім матчам супраць зборнай Інданезіі. Футбаліст адгуляў увесь матч.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Пеньяроль»:
- Чэмпіён Уругвая: 2010
Зноскі
- ↑ Gastón Ramírez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gastón Exequiel Ramírez Pereyra // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Мидлсбро» арендовал Гастона Рамиреса у «Саутгемптона». by.tribuna.com
- ↑ Гастон Рамирес подписал 3-летний контракт с «Мидлсбро». by.tribuna.com
- ↑ «Сампдория» приобрела хавбека «Мидлсбро» Гастона Рамиреса за 9 млн евро. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гастон Рамірэс
- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ва Уругваі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Уругвая
- Ігракі зборнай Уругвая па футболе
- Ігракі ФК Пеньяроль
- Ігракі ФК Балоння
- Ігракі ФК Саўтгемптан
- Ігракі ФК Хал Сіці
- Ігракі ФК Мідлсбра
- Ігракі ФК Сампдорыя
- Ігракі ФК Монца
- Ігракі ФК Віртус Энтэла
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года