ФК Кальяры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кальяры
Поўная назва Cagliari Calcio SpA
Заснаваны 20 жніўня 1920
Горад Кальяры, Італія
Стадыён Сардэнья Арэна
Умяшчальнасць: 16 233
Уладальнік Fluorsid Group[d]
Прэзідэнт Тамаза Джуліні[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 5 месца ў Серыі B, перамога ў плэй-оф
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Калья́ры» (італ.: Cagliari Calcio) — італьянскі футбольны клуб з горада Кальяры, з вострава Сардзінія. Заснаваны ў 1920 годзе. Чэмпіён Італіі (1970). Клуб быў утвораны ў 1920 годзе і ў цяперашні час гуляе ў італьянскай Серыі A, правёўшы большую частку апошніх гадоў у асноўным у розыгрышах Серыі А і Серыі B.

Клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Італіі толькі аднойчы ў сезоне 1969/70, калі за каманду гуляў найлепшы бамбардзір клуба і нацыянальнай зборнай усіх часоў Луіджы Рыва. Колерамі каманды з’яўляюцца сіні і чырвоны. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца «Сардэнья Арэна».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Кальяры» стаў першым адзіным пераможцам Серыі C у сезоне 1951/52, гэта значыць дагэтуль тытул пераможца гэтай лігі размяркоўваўся на некалькі клубаў. Большую частку 1950-х гадоў клуб правёў у Серыі B, страціўшы прасоўванне ў плэй-оф у 1954 годзе. Пасля спуску да Серыі C ў пачатку 1960-х гадоў, рост «Кальяры» быў метэорным, гэта значыць у канчатковым выніку клуб дасягнуў прасоўвання ў Серыю A ў 1964 годзе.

Сярод асноўных ігракоў клуба ў тыя часы варта адзначыць абаронцу Марыа Мартырадона, паўабаронцаў П’ерлуіджы Чэра, Ненэ і Рычоці Грэаці, а таксама выбітнага нападніка Луіджы Рыва. Першую палову чэмпіянату клуб правёў даволі дрэнна, займаючы апошнюю пазіцыю з 9 пунктамі на рахунку. Аднак дзякуючы дзіўнай другой палове чэмпіянату «Кальяры», здолеўшы перамагчы клубы, як «Ювентус» і «Мілан», здолеў завершыць сезон на 7 месцы з 34 пунктамі. Праз два сезоны Рыва ўпершы раз стаў найлепшым бамбардзіраў чэмпіянату, а клуб меў на сваім рахунку найлепшы абарончы паказчык лігі.

Улетку 1967 года «Кальяры» згуляў сезон у Паўночнай Амерыцы, выступаючы ў лізе United Soccer Association. Гэтая ліга ўключала клубы з Еўропы і Паўднёвай Амерыкі, якія гулялі прадстаўляючы амерыканскія і канадскія гарады, і кожны з іх абраў для сябе новую назву, каб асацыявацца з рэпрэзентуючым горадам. Такім чынам, «Кальяры» абраў для сябе назву «Чыкага Мустангс». Клуб скончыў чэмпіянат на сумесным другім месцы ў Заходняй дывізіёне з 13 пунктамі. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў ігрок клуба Раберта Банінсенья, які забіў 10 галоў у браму супернікаў.

У сезоне 1968/69 «Кальяры» рэальна прэтэндаваў на званне чэмпіёну Італіі, вырашаючы гэта разам з «Фіярэнцінай» і «Міланам». У канчатковым выніку чэмпіёнам стала «Фіярэнціна», аднак на наступны сезон «Кальяры» здолеў перамагчы ў чэмпіянаце, разам з Анджэла Даменгіні, які толькі з’явіўся ў складзе клуба. «Кальяры» за чэмпіянат атрымала толькі два паражэнні і прапусціла 11 мячоў, найменшую колькасць галоў у любой буйной еўрапейскай лізе на сённяшні дзень. Рыва стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва. Акрамя таго Чэра, Даменгіні і Рыва прадстаўлялі зборную Італіі на чэмпіянаце свету 1970.

У 1970-я гады адбылося паступовае зніжэнне вынікаў клуба, «Кальяры» вылецела з лігі ў 1976 годзе разам з заканчэннем кар’еры Рывы.

Дасягненнні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Сербія Бр Барыс Радунавіч 1996
4 Італія Аб Альберта Дасена 1998
5 Італія ПА Марка Манкосу 1988
8 Уругвай ПА Наітан Нандэс 1995
9 Перу Нап Джанлука Лападула 1990
10 Італія ПА Нікалас Віёла 1989
14 Італія ПА Алесандра Дэёла 1995
16 Італія ПА Матэа Праці 2003
17 Грэцыя Аб Пантэліс Хацыдыякас 1997
18 Італія Бр Сімонэ Арэсці 1986
19 Італія ПА Гаэтана Арыстаніа 2002
21 Чэхія ПА Якуб Янкта 1996
22 Італія Бр Сімонэ Скуфет 1996
23 Польшча Аб Матэвуш Ветэска 1997
Паз. Імя Нар.
25 Гана ПА Ібрахім Сулемана 2003
26 Калумбія Аб Еры Міна 1994
27 Італія Аб Тамаза Аўгела 1994
28 Італія Аб Габрыэле Цапа 1999
29 Рэспубліка Конга Нап Антуан Макумбу 1998
30 Італія Нап Леанарда Павалеці (капітан) 1988
32 Італія Нап Андрэа Петанья 1995
33 Славакія Аб Адам Оберт 2002
37 Бразілія Аб Паўлу Ацы 1994
61 Узбекістан Нап Эльдор Шамуродаў 1995
70 Італія ПА Джанлука Гаэтана 2000
77 Ангола Нап Зіту Лувумбу 2002
99 Італія Аб Алесандра Дзі Парда 1999

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]