Эдынсан Кавані
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Эдынсан Раберта Кавані Гомес | |||||||||||||||||||||
Мянушкі | Ствол (El Tronco), Матадор (El Matador), Дзіцё (El Botija) | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 лютага 1987[1][2][3] (36 гадоў)
|
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 7 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Э́дынсан Рабе́рта Кава́ні Го́мес (ісп.: Edinson Roberto Cavani Gómez; нар. 14 лютага 1987, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік іспанскага клуба «Валенсія» і нацыянальнай зборнай Уругвая.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Кавані нарадзіўся ва ўругвайскім горадзе Сальта. Там жа ён, услед за бацькам і старэйшым братам Вальтэрам пачаў футбольныя выступы. Яго хутка заўважылі клубы са сталіцы, але малады ігрок не спяшаўся з пераходам. У 12 гадоў Эдынсан пераехаў у Мантэвідэа, дзе яго ўзялі ў моладзевую каманду клуба «Данубіа». У асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2006 годзе і выйграў з клубам Апертуру чэмпіянату Уругвая.
«Палерма»[правіць | правіць зыходнік]
29 студзеня 2007 года прэзідэнт «Палерма» Маўрыцыа Дзампарыні абвясціў аб падпісанні шматабяцальнага ўругвайскага іграка. У «Палерма» Кавані дэбютаваў 11 сакавіка 2007 года ў хатнім матчы супраць «Фіярэнціны», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне, праз пятнаццаць хвілін адзначыўся першы голам у лізе[4].
У лютым 2010 года Кавані выказаў жаданне пакінуць «Палерма» і перайсці ў «Ювентус» або «Чэлсі»[5]. Нягледзячы на гэта, у сакавіку 2010 года Кавані падоўжыў дагавор з «Палерма» да 2014 года з штогадовым заробкам у 1 млн еўра[6].
«Напалі»[правіць | правіць зыходнік]
17 чэрвеня 2010 года прэзідэнт «Напалі» Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс абвясціў аб пераходзе Кавані ў шэрагі неапалітанскага клуба[7]. Ігрок узяты ў гадавую арэнду ў «Палерма» за 5 млн еўра з наступным выкупам кантракту за 12 млн[8]. Асабісты кантракт уругвайскага нападніка падпісаны да 2015 года з штогадовым заробкам у 1,35 млн еўра без уліку розных бонусаў.
«Пары Сен-Жэрмен»[правіць | правіць зыходнік]
16 ліпеня 2013 года Кавані далучыўся да складу французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы з ім пяцігадовы кантракт. Сума ўгоды, як мяркуецца, склала каля 64 млн еўра[9], што стала пятым паказчыкам паводле сумы ў сусветным футболе ў гісторыі. Кавані дэбютаваў за новую каманду 9 жніўня, выйшаўшы на 72-й хвіліне на замену ў матчы супраць «Манпелье»[10]. 18 жніўня Эдынсан забіў свой першы гол за клуб, у канцы матча супраць «Аяча» зрабіўшы лік нічыйным[11].
У чэрвені 2020 года адмовіўся падаўжыць кантракт для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнеў і пакінуў каманду[12].
«Манчэстэр Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2020 года падпісаў гадавы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[13]. У маі 2022 года было абвешчана, што нападнік пакідае клуб па заканчэнні кантракта[14].
«Валенсія»[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з іспанскай «Валенсіяй»[15].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
6 лютага 2008 года ён адгуляў свой першы матч за дарослую зборную Уругвая супраць зборнай Калумбіі і адразу ж забіў свой першы гол.
10 ліпеня 2010 года Эдынсан забіў у матчы супраць зборнай Германіі ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце свету 2010, зрабіўшы лік нічыйным 1:1, аднак еўрапейцы ўсё ж святкавалі перамогу з лікам 3:2. 8 кастрычніка 2010 года Кавані забіў свой першы міжнародны хет-трык у таварыскім матчы супраць зборнай Інданезіі (7:1), які праходзіў у Джакарце. Таксама, у тым матчы тры мячы забіў Луіс Суарэс.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
«Данубіа»:
- Чэмпіён Уругвая: 2006 (апертура)
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2012
«Пары Сен-Жэрмен»:
- Чэмпіён Францыі (6): 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Францыі (5): 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Кубка французскай лігі (6): 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Суперкубка Францыі (4): 2014, 2015, 2017, 2019
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Уругвай:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2011
Зноскі
- ↑ Edinson Cavani // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ EDINSON ROBERTO CAVANI // Argentine Soccer Database
- ↑ Edinson Roberto Cavani Gómez // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Лампочка Эдинсона. sports.ru
- ↑ Кавани хочет играть, как Руни, и ждёт предложения от «Юве» Архівавана 2 сакавіка 2010.. championat.ru
- ↑ Кавани будет зарабатывать в «Палермо» € 1 млн в год(недаступная спасылка). championat.ru
- ↑ De Laurentiis: «Cavani è del Napoli» Архівавана 2 красавіка 2014.. tuttonapoli.net
- ↑ «Наполи» заплатил за Кавани € 17 млн Архівавана 19 ліпеня 2010.. championat.ru
- ↑ Paris Saint-Germain seal Cavani signing. Goal.com.
- ↑ Cavani debuts as PSG held. ESPN.
- ↑ Cavani nets late leveller. ESPN.
- ↑ Кавани и Менье отказались продлевать контракты с «ПСЖ» ради ЛЧ на 2 месяца. by.tribuna.com.
- ↑ Кавани перешел в «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
- ↑ Футбол. Эдинсон Кавани покинет "Манчестер Юнайтед" по завершении сезона.. pressball.by.
- ↑ Футбол. Эдинсон Кавани подписал контракт с "Валенсией". pressball.by.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдынсан Кавані
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Сальта
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Уругвая
- Ігракі зборнай Уругвая па футболе
- Ігракі ФК Данубіа
- Ігракі ФК Палерма
- Ігракі ФК Напалі
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Валенсія
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года