Франц Іосіф II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц Іосіф II
ням.: Franz Joseph Maria Aloys Alfred Karl Johannes Heinrich Michael Georg Ignaz Benediktus Gerhardus Majella
14-ы князь Ліхтэнштэйна
25 ліпеня 1938 — 13 лістапада 1989
Папярэднік Франц I, князь Ліхтэнштэйна
Пераемнік Ганс-Адам II

Нараджэнне 16 жніўня 1906(1906-08-16)[1][2][…]
Смерць 13 лістапада 1989(1989-11-13)[1][2][…] (83 гады)
Месца пахавання
Род Ліхтэнштэйнскі дом
Бацька Prince Aloys of Liechtenstein[d]
Маці Archduchess Elisabeth Amalie of Austria[d]
Жонка Countess Georgina von Wilczek[d][3]
Дзеці Ганс-Адам II[4], Prince Nikolaus of Liechtenstein[d][4], Princess Nora, Marchioness of Mariño[d][4], Prince Philipp of Liechtenstein[d][4] і Prince Wenzel of Liechtenstein[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Член у
Адукацыя
Дзейнасць лесавод, палітык
Узнагароды
Knight Grand Cross in the Order of the Holy Sepulchre Вялікая зорка ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» ордэн Залатога Руна рыцар ордэна Залатога руна ордэн Збавіцеля Order of Merit of the Principality of Liechtenstein anniversary medal at the occasion of the 2500th anniversary of the founding of the Iranian Empire ордэн Святой Труны Гасподняй Іерусалімскай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц Іосіф II (16 жніўня 1909, Фраўэнтальскі замак, Штырыя — 13 лістапада 1989, Грабс, Швейцарыя) — князь Ліхтэнштэйна ў 19381989.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і ліхтэнштэйнскага прынца Алаіза і аўстрыйскай эрц-герцагіні Лізаветы Амаліі — дачкі эрцгерцага Карла Людвіга. Імператар Франц Іосіф быў яго хрэсным бацькам. Прынц Алаіз, будучы старэйшым у лініі ўспадкавання прастола, адмовіўся ад сваіх правоў у карысць сына.

Прынц правёў сваё дзяцінства ў аўстрыйскіх і мараўскіх маёнтках, скончыў школу ў Вене ў 1925, і там жа — Універсітэт сельскагаспадарчых навук ў 1929 годзе. Атрымаў прафесію ляснічага і працаваў па спецыяльнасці ў лясной гаспадарцы Чэхаславакіі. 30 сакавіка 1938 прынц быў прызначаны рэгентам пры князе Франце I, у тым жа годзе 25 ліпеня князь памёр, і Франц Іосіф заняў прастол. Амаж адбыўся 30 сакавіка 1939 г.

Франц Іосіф ажаніўся 7 сакавіка 1943 года з графіняй Геаргінай Вільчэк, ад якой у яго пяцёра дзяцей, у іх ліку — Ганс Адам II.

Падчас Другой сусветнай вайны заклікаў нацыю да нейтралітэту і ўнутранай еднасці. Вядома, што княская сям’я скупала маёмасць яўрэяў, якія загінулі пры халакосце, з прычыны супрацоўніцтва з нацыстамі пасля заканчэння вайны трапіла пад дзеянне дэкрэтаў Бенеша і страціла сваю нерухомасць на тэрыторыі Чэхаславакіі. У канцы вайны Ліхтэнштайн даў прыстанішча калабарацыяністам з РВА. Пасля вайны правёў шэраг рэформаў, накіраваных на мадэрнізацыю жыцця краіны. У прыватнасці, у 1984 годзе жанчыны атрымалі права голасу на выбарах. Франц Іосіф быў першым у гісторыі краіны кіраўніком, якія пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі.

У 1984 годзе прызначыў старэйшага сына сваім пастаянным прадстаўніком і рэгентам і фактычна адышоў ад дзяржаўнай дзейнасці.

Франц Іосіф II памёр праз месяц пасля смерці жонкі ў лістападзе 1989 года, будучы пры гэтым самым доўгакіруючым манархам у Еўропе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Francis Joseph II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Franz Josef II von Liechtenstein // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в г Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]