Перайсці да зместу

Фронт (арганізацыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Фронт», Студэнцкая лявіца «Фронт» (польск.: Związek Lewicy Akademickiej „Front”) — дэмакратычная арганізацыя студэнтаў і выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта ў 1933—1936 гадах. Налічвала некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў польскай, беларускай, літоўскай і яўрэйскай нацыянальнасці. некаторыя з удзельнікаў арганізацыі былі членамі КПЗБ і КСМЗБ, таму яе дзейнасць праходзіла пад ідэйным уплывам КПЗБ. Кіраўнікі арганізацыі Г. Дэмбінскі і С. Ендрыхоўскі.

Члены «Фронта» выступалі ў абарону правоў нацыянальных меншасцей, супраць вялікадзяржаўнага шавінізму і антысемітызму, крытыкавалі капіталістычны лад. У жніўні 1935 — сакавіку 1936 года арганізацыя выдавала легальную двухтыднёвую газета «Poprostu[ru]» («Папросту»). Пасля закрыцця яе ўладамі з чэрвеня 1936 выходзіла газета «Karta» («Старонка», выйшлі 4 нумары).

Пасля арганізаванага ўладамі ў студзені 1936 года працэсу 11-і над актывістамі «Ф.» арганізацыя перайшла на нелегальнае становішча. У маі 1936 года Дэмбінскі і Ендрыхоўскі, якія прадстаўлялі Заходнюю Беларусь, удзельнічалі ў рабоце антыфашысцкага кангрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. Пасля арышту ў чэрвені 1936 года актыву «Фронта» Дэмбінскі і Ендрыхоўскі былі прыгавораны да 4 гадоў турмы кожны.