Фрыдрых Генрых Якобі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых Генрых Якобі
ням.: Friedrich Heinrich Jacobi
Дата нараджэння 25 студзеня 1743(1743-01-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1819(1819-03-10)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Johann Konrad Jacobi[d]
Жонка Helene Elisabeth Jacobi[d]
Дзеці Johann Friedrich Jacobi[d], Carl Wigand Maximilian Jacobi[d] і Clara von Clermont[d]
Род дзейнасці філосаф, багаслоў, раманіст, выкладчык універсітэта, пісьменнік
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Генрых Якобі (ням.: Friedrich Heinrich Jacobi; 25 студзеня 1743, г. Дзюсельдорф, Германія — 10 сакавіка 1819) — нямецкі пісьменнік і філосаф; прадстаўнік філасофіі пачуцця і веры. Прэзідэнт Баварскай АН (1807—12).

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар філаслфскіх раманаў «3 пісьмаў Эдуарда Альвіля» (1775—76) і «Вальдэмар» (1779).

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй філасофіі выступаў супраць «разважнага» рацыяналізму Асветніцтва і вучэння І. Канта. На першы план ставіў права пачуцця і ўслед за Д. Юмам лічыў, што рэальнае існаванне прадметаў дадзена чалавечай свядомасці непасрэдна. Гэту непасрэдную верагоднасць Ф.-Г. Якобі называў верай, шчырасцю або пачуццём, а таксама розумам і проціпастаўляў апасродкаваным ведам — разважанню. Паводле Ф.-Г. Якобі, змест веры — рэальнасць як пачуццёвага свету зямных рэчаў, так і абсалютнага і вечнага, у якім чалавек адчувае сябе адначасова і паглынутым абсалютам, і выратаваным праз сваю суб'ектыўнасць. Кантаўскаму катэгарычнаму імператыву Якобі проціпастаўляў асобасную маральную аўтаномію, якая ўзвышаецца над рыгарызмам маральных запаветаў. Ф.-Г. Якобі крытыкаваў вучэнні І. Г. Фіхтэ, Ф. Шэлінга, Г. Гегеля, бачыў ў іх пантэістычныя і «нігілістычныя» тэндэнцыі.

Ірацыяналістычныя імкненні вучэння Ф.-Г. Якобі выступілі прадвеснікам некаторых матываў філасофіі жыцця і экзістэнцыялізму.

Зноскі

  1. а б Friedrich Heinrich Jacobi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Friedrich Heinrich Jacobi // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б Якоби Фридрих Генрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]