Фёдар III
Фёдар III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Фёдор III Алексеевич | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей Міхайлавіч | ||||||
Пераемнік | Іван Аляксеевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 чэрвеня 1661[1][2][…] |
||||||
Смерць |
7 мая 1682[1][2][…] (20 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Раманавы | ||||||
Бацька | Аляксей Міхайлавіч | ||||||
Маці | Марыя Ільінічна Міласлаўская[d] | ||||||
Жонка | Агафія Сямёнаўна Грушэцкая[3] і Марфа Мацвееўна Апраксіна[d][3] | ||||||
Дзеці | Ілья Фёдаравіч[d][4] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фёдар III Аляксеевіч (30 мая (9 чэрвеня) 1661 — 27 красавіка (7 мая) 1682) — рускі цар з дынастыі Раманавых (1676—1682), сын цара Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны, народжанай Міласлаўскай, старэйшы адзінакроўны брат Пятра I.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фёдар Аляксеевіч, абвешчаны спадкаемцам пастола пасля смерці старэйшага брата Аляксея, быў вельмі слабы і хваравіты, як і ўсе сыны Аляксея Міхайлавіча ад Марыі Міласлаўскай, з дзяцінства пакутаваў на паралюш і «скорбут» (цынгу). Яго настаўнікам быў Сімяон Полацкі, царэвіч атрымаў добрую адукацыю, ведаў лацінскую і польскую мовы, пісаў вершы.
Кароткае царстваванне Фёдара Аляксеевіча адзначана некаторымі важнымі акцыямі і рэформамі. У 1678 годзе праведзены агульны перапіс насельніцтва; у 1679 годзе ўведзена падваравое абкладанне прамымі падаткамі. У вайсковай справе брат Пятра правёў шэраг крокаў па мадэрнізацыі: у 1681 годзе скасавана месніцтва, якія заміналі войску атрымалі новае развіццё палкі іншаземнага ладу.
Пад уплывам першай жонкі цара, польскай дваранкі Агафіі Грушэцкай, прыдворны побыт значна змяніўся: пры маскоўскім двары ўпершыню пачалі галіць бароды і насіць «нямецкую вопратку».
Па ўказу цара была адчынена Славяна-грэка-лацінская акадэмія (Заіконаспаскае вучылішча). Працягваліся рэпрэсіі супраць старавераў, у прыватнасці, быў спалены з найблізкімі паплечнікамі пратапоп Авакум, які, паводле падання, прадказаў блізкую смерць цару Фёдару.
Царыца Агафія памерла летам 1681 года ў родах адзінага дзіцяці Фёдара — царэвіча Іллі; немаўля таксама неўзабаве памерла. Незадоўга да смерці цар пабраўся другім шлюбам з Марфай Мацвееўнай Апраксінай, сястрой будучага паплечніка Пятра I адмірала Фядора Мацвеевіча Апраксіна.
Фёдар Аляксеевіч памёр 27 красавіка 1682 года ва ўзросце 20 гадоў, не пакінуўшы распараджэння адносна спадчынніка прастола. Пахаваны ў Архангельскам саборы Маскоўскага Крамля.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Teodor III de Rússia // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. М. Соловьев. История России с древнейших времен. Том 13, Глава 2 Архівавана 20 лютага 2020.
- Седов П. В. Закат Московского царства, царский двор конца XVII века. СПб.: Петербургский институт истории, изд-во «Дмитрий Буланин», 2006. — 604 с.