Філон Кміта-Чарнабыльскі
Філон Кміта-Чарнабыльскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Юр’евіч Осцік | ||||||
Пераемнік | Ян Валмінскі[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 19 сакавіка 1530 | ||||||
Смерць | не раней за люты 1587 і не пазней за 25 сакавіка 1587 | ||||||
Род | Кміты[d] | ||||||
Бацька | Сямён Кміта[d][1][2] | ||||||
Маці | Таццяна з Крошынскіх[d] | ||||||
Жонка | Настасся з Гарнастаяў[d][3][2] і Соф’я з Хадкевічаў[d][4][5] | ||||||
Дзеці | Соф’я з Кмітаў[d][6], Багдана з Кмітаў[d][7] і Лазар Кміта[d][8] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[5] | ||||||
Званне | ротмістр |
Філон Сямёнавіч Кміта-Чарнабыльскі (каля 1530 — да 1587) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З заможнага шляхецкага роду Кмітаў, аселага ў Кіеўскім ваяводстве. Атрымаў добрую адукацыю. У 1562 годзе прызначаны камендантам замка Асцёр на Чарнігаўшчыне. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) камандаваў войскамі на ўсходняй мяжы ВКЛ. У 1566 годзе за ваенныя заслугі атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста навечна Чарнабыльскую воласць і Аршанскае староства. Ваявода смаленскі з 1579 года, намінальна, але з месца ў сенаце Рэчы Паспалітай[9]. Каля 1580 года атрымаў урад вялікалуцкага намесніка, але ў паходзе на Вялікія Лукі (1580) быў разбіты. У 1580—1581 годзе вёў ваенныя дзеянні на паграніччы з Маскоўскай дзяржавай, рабіў рэйды ў глыб маскоўскай тэрыторыі.
Збераглося 30 лістоў-данясенняў Ф. Кміты-Чарнабыльскага за 1573—1574 гады, дасланых з Оршы ў Вільню, гістарычных дакументаў эпохі, помнікаў старабеларускай літаратуры.[10] Галоўная тэма белетрызаваных лістоў — падзеі на ўсходняй мяжы, а таксама аналіз становішча ў Маскоўскай дзяржаве. Пра апошняе, як вынікае з лістоў, аўтар даведваўся праз сваіх агентаў-«шпегаў» у суседняй краіне. Ф. Кміта-Чарнобыльскі акумуляваў звесткі, апрацоўваў іх, а затым дасылаў сінтэзаваныя даклады Панам Радзе Вялікага Княства Літоўскага і найбольш уплывовым дзяржаўным асобам. Вылучаюцца лісты да троцкага кашталяна А. Валовіча, у якіх выяўленая асоба аўтара, яго індывідуальны стыль, жыццё і побыт служылай шляхты.
Філон Кміта валодаў значнымі маёнткамі ў Кіеўскай зямлі, у 1566 годзе атрымаў «на вечнасць» Чарнобыль з воласцю і ў дадатак Вяледніцкую воласць, некалькі вёсак[11], паводле памераў маёмасці Кміта займаў трэцюю пазіцыю сярод мясцовых землеўладальнікаў (1581)[12]. Сядзіба Ф. Кміты знаходзілася ў Чарнобылі, на што ўказвае прыдомак да прозвішча — Кміта-Чарнабыльскі. Лічыў сябе літвінам[13].
Памёр у 1587 годзе, пакінуў непаўнагадовых сыноў — Іерамію і Лазара, толькі Лазар дажыў да паўналецця, але памёр малады і без нашчадкаў у 1595 годзе[14]. Землі Ф. Кміты ўрэшце перайшлі да яго дачок — Сафіі і Багданы. Соф’я, жонка Лукаша Сапегі, і Багдана, жонка Юрыя Друцкага-Горскага, падзялілі бацькаву спадчыну — першая атрымала Чарнобыльскую воласць, другая Вяледніцкую воласць з некалькімі меншымі маёнткамі (Замысловічы, Ракітнае, Антонаў, Макалевічы, Вепрын, пераназваны пазней у Лукашаў)[15].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лісты Ф. Кміты-Чарнабыльскага ўпершыню апублікаваны ў 1844 годзе, а найбольш поўна з навуковымі каментарыямі ў 1975 годзе.
Зноскі
- ↑ Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 51. — ISSN 1232-7468
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 218.
- ↑ Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 51–52. — ISSN 1232-7468
- ↑ Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 52. — ISSN 1232-7468
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 215. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 53. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 104. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 105. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Eberle, J. Kmita Filon Czarnobylski // Polski Słownik Biograficzny. T. 13. — Wrocław—Warszawa—Kraków, 1967. — S. 88.
- ↑ В. Чамярыцкі (1999)
- ↑ Клепатский П. Н. Очерки по истории киевской земли. Т. 1. Литовский период. — Одесса, 1912. — С. 215, 226, 227, 256, 301,310.
- ↑ Litwin H. Napływ szlachty polskiej na Ukrainę 1569—1648. — Warszawa, 2000. — S. 26.
- ↑ Lulewicz H. Gniewów o unię ciąg dalszy. Stosunki polsko-litewskie w latach 1569—1588. — Warszawa, 2002. — S. 107—108.
- ↑ BC, Zbiór Muzeum Narodowego, 863, cz. 5, k. 57; Ukraina (Kijów — Bracław). Dział I—III, wyd. A. Jabłonowski // Polska XVI wieku po względem geograficzno-statystycznym. T. 9, wyd.: Źrodła Dziejowe. T. 20-22. — Warszawa, 1894. Dz. II. — S. 13.
- ↑ BC, Zbiór Muzeum Narodowego w Krakówie, 863/5, k. 57; Архив Юго-Западной Росии, издаваемый Временною Комиссиею для разбора древних актов. Ч. 1-8. В 34 т. — Киев, 1859—1914. Ч. 6. T. 1. Отд. 1. — С. 244—253; Ukraina (Kijów — Bracław). Dział I—III, wyd. A. Jabłonowski // Polska XVI wieku po względem geograficzno-statystycznym. T. 9, wyd.: Źrodła Dziejowe. T. 20-22. — Warszawa, 1894. Dz. II. — S. 13, 205.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. — С. 55—56.
- Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі — Мн.: Кнігазбор, 2010. — («Беларускі кнігазбор»). — С. 219—232. ISBN 985-6824-43-5
- Чамярыцкі В. Кміта-Чарнабыльскі // БЭ ў 18 т. Т. 8. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 358.