Перайсці да зместу

Філіп Рот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіп Рот
англ.: Philip Roth
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Philip Milton Roth
Дата нараджэння 19 сакавіка 1933(1933-03-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 2018(2018-05-22)[5][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Claire Bloom[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, сцэнарыст, эсэіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, выкладчык універсітэта, пісьменнік, паэт
Гады творчасці з 1950
Жанр паэзія
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

прэмія Франца Кафкі[d] (2001)

прэмія прынца Астурыйскага

Нацыянальная кніжная прэмія за лепшы фантастычны твор[d] (1960)

PEN/Faulkner Award for Fiction[d] (1994)

Нацыянальная кніжная прэмія за лепшы фантастычны твор[d] (1995)

Пулітцэраўская прэмія за мастацкую кнігу (1998)

PEN/Faulkner Award for Fiction[d] (2001)

Society of American Historians Prize for Historical Fiction[d] (2005)

PEN/Faulkner Award for Fiction[d] (2007)

Міжнародная Букераўская прэмія (2011)

Emerson-Thoreau Medal[d] (2013)

Library of Congress Prize for American Fiction[d] (2012)

Sidewise Award for Alternate History[d] (2004)

National Book Critics Circle Award in Biography[d] (1991)

National Book Critics Circle Award for Fiction[d] (1987)

Нацыянальная кніжная прэмія[d] (2002)

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Фі́ліп Мілтан Рот (англ.: Philip Milton Roth; 19 сакавіка 1933, Ньюарк (штат Нью-Джэрсі — 23 мая 2018, Манхэтэн[8][9]) — вядомы амерыканскі пісьменнік, аўтар больш за 25 раманаў, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1998).

Нарадзіўся ў Ньюарку (штат Нью-Джэрсі) ў 1933 годзе ў сям’і імігрантаў, яўрэяў з Галіцыі. У 1954 годзе скончыў Бакнэлскі ўніверсітэт. На працягу трох гадоў выкладаў літаратуру ў Чыкагскім універсітэце і займаўся рэцэнзаваннем кінафільмаў і тэлепраграм.

Аўтар больш як 20 кніг, сярод якіх — «Змова супраць Амерыкі», «Выпадак краўца», «Іншае жыццё». Яго першы зборнік апавяданняў «Бывай, Каламбус» быў апублікаваны ў 1959 годзе. У 1998 годзе пісьменнік быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Амерыканская пастараль». Апошняй кнігай пісьменніка стаў раман «Немязіда», напісаны ў 2010 годзе. Па васьмі яго творах былі зняты мастацкія фільмы.

Рот быў прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, аднак не атрымаў яе.

У 2012 годзе Рот абвясціў аб завяршэнні пісьменніцкай кар’еры. У інтэрв’ю французскаму часопісу «Les Inrocks» Рот, якому было 79 гадоў, заявіў, што страціў натхненне і не напіша больш ні адной кнігі.

Памёр у шпіталі Манхэтэна ад сардэчнай недастатковасці.

Зноскі