Міжнародная Букераўская прэмія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжнародная Букераўская прэмія
англ.: Man Booker International Prize
Тып літаратурная прэмія[d]
Заснаванне 2005
Узнагарода за літаратурны твор, перакладзены на англійскую мову і выдадзены ў Вялікабрытаніі
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Міжнародная Букераўская прэмія (англ.: Man Booker International Prize) — міжнародная літаратурная прэмія, створаная ў 2005 годзе як дадатак да Букераўскай прэміі. Прэмія ўручаецца за літаратурны твор, перакладзены на англійскую мову і выдадзены ў Вялікабрытаніі. Памер прэміі — 50 000 фунтаў стэрлінгаў, якія дзеляцца пароўну паміж аўтарам і перакладчыкам кнігі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія была заснавана ў 2005 годзе і да 2015 года ўручалася раз у два гады аўтару, які пісаў на любой мове пры наяўнасці англійскага перакладу. Прэмія ўручалася не за твор, а за агульны ўклад аўтара ў міжнародную мастацкую літаратуру. Памер прэміі складаў 60 000 фунтаў стэрлінгаў.[1]

З 2016 года прэмія ўручаецца за твор, перакладзены на англійскую мову і выдадзены ў Вялікабрытаніі. Памер прэміі — 50 000 фунтаў стэрлінгаў, якія, каб падкрэсліць важнасць перакладу, дзеляцца пароўну паміж аўтарам і перакладчыкам кнігі. На ўдзел маюць права як раманы, так і зборнікі кароткіх апавяданняў. Кожны аўтар і перакладчык, які трапіў у шорт-ліст, атрымлівае 1 000 фунтаў стэрлінгаў.[2]

Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

  • 2021 — Давід Дыоп «Уначы ўся кроў — чорная» (фр.: Frère d'âme), перакладчык Анна Маскавакіс.

Зноскі

  1. About | The Man Booker Prizes (англ.) . themanbookerprize.com. Праверана 4 мая 2018.
  2. History of The Man Booker International Prize | The Man Booker Prizes (англ.) . themanbookerprize.com. Праверана 4 мая 2018.