Перайсці да зместу

Хвоя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хвоя

Хвоя звычайная (Pinus sylvestris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinus L., 1753

Тыпавы від
Падроды
  • Ducampopinus
  • Pinus
  • Strobus
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18035
NCBI  3337
EOL  14031
GRIN  g:9418
IPNI  11681-1
FW  55062

Хвоя, або Сасна[1] (Pinus) — род вечназялёных дрэваў, радзей кустоў, сямейства хваёвых.

Вышыня дрэў 20—50 м, дыяметр ствала да 150 см. Большасць відаў светлалюбныя, хуткарослыя, даўгавечныя (жывуць да 300—500 гадоў), непатрабавальныя да глебы і вільгаці.

Каранёвая сістэма моцна развітая, стрыжнёвая. Крона маладых дрэў паўшарападобная, потым парасонападобная да плоскай. Ствол прамы, гладкі, кара лушчыцца. Ігліца доўгая і вузкая, у пучках па 2, 3 або 5, захоўваецца 3—6 гадоў. Шышкі разнастайнай формы і памераў. Насенне арэшкападобнае, звычайна з крылцам.

Натуральны арэал хвоі практычна не выходзіць за межы паўночнага паўшар’я, дзе яна распаўсюджана ў лясах умеранага пояса, а таксама ў горных абласцях субтрапічнага і трапічнага паясоў.

Адзіны від[2] на Беларусі хвоя звычайная (Pinus sylvestris) — самая распаўсюджаная дрэўная парода ў краіне. Інтрадукавана яшчэ 20 відаў, з іх у садова-паркавай і лясной культуры 10; найбольш вядомыя: хвоя веймутава (Pinus strobus), румелійская (Pinus peuce), сібірская кедравая, або кедр сібірскі (Pinus sibirica), хвоя Банкса (Pinus banksiana), цвёрдая (Pinus ponderosa), чорная (Pinus nigra).

У паўднёвым паўшар’і да нядаўняга часу рос толькі адзін від гэтага роду — хвоя Меркуза (Pinus merkusi), але і гэты від хвоі захадзіў да поўдня ад экватара толькі на 2°. Аднак у наш час у Паўднёвым паўшар’і з’явіліся штучна пасаджаныя хваёвыя лясы, для стварэння якіх выкарыстоўвалася пераважна хвоя прамяністая (Pinus radiata). Натуральнае месца распаўсюджання гэтага прыгожага віду — усяго некалькі дзясяткаў гектараў у Каліфорніі і на адным з блізкіх астравоў. Насаджэнне гэтай хвоі пачалося ў пачатку 20 ст. у Аўстраліі і Новай Зеландыі, і цяпер штучныя хваёвыя лясы займаюць тут вялікія плошчы. Некалькі меншую плошчу займаюць штучныя хваёвыя лясы ў трапічнай і паўднёвай Афрыцы і на Мадагаскары.

Падроды і віды

[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае 130 відаў[3]. Сістэматыка паміж відамі і родам нестабільная, сваяцкія адносіны паміж відамі і секцыямі яшчэ даследуюцца, розныя крыніцы могуць выкарыстоўваць розныя склады секцый-падсекцый і размеркаванне ў іх відаў. Па адной з апошніх версій унутрыродавай сістэматыкі віды размеркаваны ў два падроды, падзеленых на дзве секцыі кожны, са сваімі падсекцыямі[4][5].

Падрод Pinus
Секцыя Pinus

  • Pinus
  • Pinaster Mayr ex Koehne

Секцыя Trifoliae Duhamel

  • Attenuatae Van Der Burgh
  • Australes Loudon
  • Ponderosae Louden
  • Contortae Little et Critchfield

Падрод Strobus Lemmon
Секцыя Quinquefoliae Duhamel

  • Strobus Loudon
  • Gerardianae Loudon
  • Krempfianae Little et Critchfield

Секцыя Parrya Mayr

  • Nelsoniae Van Der Burgh
  • Balfourianae Engelmann
  • Rzedowskiae Carvajal
  • Cembroides Engelmann

Некаторыя віды:

Падрод Секцыя Падсекцыя віды
Pinus Pinus Pinus Пераважна прадстаўнікі старога свету, ігліца з парнымі іголкамі: Pinus densata, Pinus densiflora, Pinus hwangshanensis, Pinus kesiya, Pinus latteri, Pinus luchuensis, Pinus massoniana, Pinus merkusii, Pinus mugo, Pinus nigra, Pinus resinosa, Pinus sylvestris, Pinus tabuliformis, Pinus taiwanensis, Pinus thunbergii, Pinus tropicalis (з Карыбскіх астравоў), Pinus uncinata, Pinus yunnanensis.
Pinus Pinus Pinaster У асноўным міжземнаморскія віды: Pinus brutia, Pinus canariensis, Pinus halepensis, Pinus heldreichii, Pinus pinaster, Pinus pinea і Pinus roxburghii (из Гималаев).
Pinus Trifoliae Attenuatae Каліфарнійскія віды: Pinus attenuata, Pinus muricata, Pinus radiata и Pinus glabra.
Pinus Trifoliae Australes Мексіканскія віды Pinus herrerae, Pinus lumholtzii, Pinus patula, Pinus tecunumanii, Pinus teocote;

віды з усходу ЗША: Pinus pungens, Pinus rigida, Pinus serotina, Pinus taeda; віды з Карыбскага рэгіёна: Pinus caribaea, Pinus cubensis, Pinus elliottii, Pinus echinata, Pinus occidentalis, Pinus palustris; іншыя віды Pinus lawsonii, Pinus pringlei и Pinus jaliscana, Pinus oocarpa, Pinus praetermissa, Pinus leiophylla, Pinus greggii.

Pinus Trifoliae Ponderosae Віды з захаду ЗША і з Мексікі: Pinus coulteri, Pinus sabiniana, і Pinus torreyana дадаткова Pinus arizonica, Pinus engelmannii, Pinus jeffreyi, Pinus ponderosa, Pinus washoensis, і Pinus yecorensis; Pinus devoniana, Pinus douglasiana, Pinus durangensis, Pinus hartwegii, Pinus maximinoi, Pinus montezumae, Pinus pseudostrobus.
Pinus Trifoliae Contortae Паўночнаамерыканскія віды: Pinus clausa, Pinus virginiana і комплекс відаў Pinus banksiana — Pinus contorta.
Strobus Quinquefoliae Gerardianae Усходнеазіяцкія віды: Pinus bungeana, Pinus gerardiana, Pinus squamata.
Strobus Quinquefoliae Krempfianae Унікальны В’етнамскі від Pinus krempfii.
Strobus Quinquefoliae Strobus Белыя Паўночнаамерыканскія віды: Pinus ayacahuite, Pinus chiapensis, Pinus lambertiana, Pinus monticola, Pinus strobus; дадаткова Pinus flexilis, Pinus strobiformis, Pinus stylesii; белыя Усходнеазіяцкія віды: Pinus amamiana, Pinus armandii, Pinus bhutanica, Pinus dalatensis, Pinus fenzeliana, Pinus koraiensis, Pinus kwangtungensis, Pinus morrisonicola, Pinus parviflora, Pinus pumila, Pinus sibirica, Pinus wallichiana і іх Еўрапейскія сваякі Pinus peuce і Pinus wangii; дадаткова Pinus albicaulis і Pinus cembra.
Strobus Parrya Nelsoniae Унікальны Мексіканскі від Pinus nelsonii.
Strobus Parrya Balfourianae Старажытныя віды з паўночнага захаду ЗША: Pinus aristata, Pinus balfouriana, Pinus longaeva.
Strobus Parrya Rzedowskiae «Прымітыўныя» віды, групы piñon: Pinus maximartinezii, Pinus pinceana, Pinus rzedowskii.
Strobus Parrya Cembroides Піньёнскія (piñon) віды: Pinus cembroides, Pinus edulis, Pinus monophylla, Pinus quadrifolia, Pinus remota; и Pinus culminicola, Pinus discolor, Pinus johannis, Pinus orizabensis.

Арэхаплодныя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Група відаў хвоі дае ядомае, часцей бяскрылае насенне. т. зв. кедравыя арэхі. Драўніна выкарыстоўваецца Ў будаўніцве, як паліва, ідзе на вырабы. 3 яе атрымліваюць шкіпінар, каніфоль, тэрпенцінавы алей, смалу, вар, дзёгаць; з ігліцы — вітамін C, эфірны алей; з насення — кедравы алей. Пасадкі хвоі выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. База Растения Беларуси
  3. Віды роду Pinus Архівавана 19 верасня 2017. паводле The Plant List
  4. Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.
  5. The Gymnosperm Database.
  • Сосна: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Christopher J. Earle (ed.): Pinus (pine) description (англ.). The Gymnosperm Database. Праверана 15 мая 2018.