Хедзі Ламар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хедзі Ламар
англ.: Hedy Lamarr

Хедзі Ламар у фільме МГМ «Райскае цела», 1944
Дата нараджэння 9 лістапада 1914(1914-11-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 2000(2000-01-19)[1][5][…] (85 гадоў)
Месца смерці Арланда, Фларыда, ЗША
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Emil Kiesler[d][10]
Маці Gertrud Kiesler[d][10]
Муж Friedrich Mandl[d][11][12][…], Gene Markey[d][12][13][…], John Loder[d][13][14][…], Teddy Stauffer[d][13][14][…], W. Howard Lee[d][10] і Lewis J. Boies[d][10]
Дзеці James Loder[d], Anthony Loder[d] і Denise Loder-DeLuca[d]
Прафесія
Кар’ера 1930—1958
Узнагароды
IMDb ID 0001443
hedylamarr.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хедзі Ламар (англ.: Hedy Lamarr, народжаная Хедвіг Ева Марыя Кіслер (ням.: Hedwig Eva Maria Kiesler); 9 лістапада 191419 студзеня 2000) — папулярная ў 1930—1940-я гады аўстрыйская, а потым амерыканская актрыса кіно, а таксама вынаходніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё і здымкі ў кіно[правіць | правіць зыходнік]

Хедзі Ламар нарадзілася ў яўрэйскай сям'і (бацька з Львова, маці з Будапешта) ў Веню (Аўстра-Венгрыя) з імем Хедвіга Ева Марыя Кислер. У 16 гадоў пайшла з дома. Паступіла ў тэатральную школу, пачала здымацца ў кіно. Дэбютавала ў нямецкім фільме «Дзяўчына ў начным клубе» (1930).

Сусветную слыннасць прынёс ёй чэхаславацка-аўстрыйскі фільм Густава Махаты «Экстаз» (Ева, 1933). Першая ў гісторыі мастацкага поўнаметражнага кіно дзесяціхвілінная сцэна аголенага купання ў лясным возеры цалкам нявінная па мерках XXI стагоддзя, але ў 1933 годзе яна выклікала буру эмоцый. Карціна была забаронена да паказу ў шэрагу краін і выпушчана ў пракат праз некалькі гадоў з цэнзурнымі купюрамі. У тым жа годзе Хедзі выйшла замуж за фабрыканта зброі, аўстрыйскага мільянера Фрыца Мандля. Мандль спрабаваў выкупіць усе копіі фільма «Экстаз» з венскага пракату[15].

Улетку 1937 года, пасля чатырох гадоў няўдалага шлюбу, фрау Мандль здзяйсне класічныя ўцёкі з замка, падсыпаўшы снатворнага пакаёўцы. На параходзе «Нармандыя» яна адпраўляецца з Лондана ў Нью-Ёрк. Актрысе не давядзецца абіваць парогі ў Галівудзе — рэакцыя на «Экстаз» была занадта гучнай, каб яго забыліся кінематаграфісты. На «Нармандыі» яна падпісвае кантракт з заснавальнікам студыі «MGM» Луісам Маерам. Паводле яго парады, каб не выклікаць непатрэбных асацыяцый у пурытанскай публікі ЗША, бярэ псеўданім. Хедвіг Кіслер робіцца Хедзі Ламар (псеўданім запазычаны ў акторкі «MGM» Барбары Ла Мар, ранейшай улюбёнкі Маера, памерлай у 1926 годзе ад разрыву сэрца на фоне злоўжывання наркотыкамі)[15]. Новы віток кар'еры разгортваецца паспяхова. У агульнай складанасці Хідзі Ламар зарабіла на кіназдымках 30 мільёнаў долараў.

За сваю кар'еру ў Галівудзе акторка згуляла ў такіх папулярных фільмах, як «Алжыр» (Габі, 1938), «Лэдзі ў тропіках» (Манон дэ Верну, 1939), экранізацыі Дж. Стэйнбека «Тарцілля-Флэт» (Далорэс Рамірас, 1942, рэж. Віктар Флемінг), «Рызыкоўны эксперымент» (Аліда Бадэру, 1944) і эпічная стужка Сесіля дэ Міля «Самсон і Даліла» (1949). Апошняе з'яўленне на экране — у фільме «The Female Animal» (Ванеса Віндзар, 1958).

Хідзі была замужам шэсць разоў, мела траіх дзяцей.

У 1966 годзе 52-летняя актрыса паспрабавала вярнуцца на экран, але гэтаму перашкодзіла разгорнутая супраць яе кампанія цкавання. Рэзкі, няўжыўны характар, звычка шчыра выказваць непахвальную думку пра Галівуд і яго норавы стварылі Хедзі Ламар шмат уплывовых ворагаў. Аднойчы яе звінавацілі ў крадзяжу туфель коштам менш 100 долараў з крамы ва Фларыдзе. Хоць суд і адпрэчыў гэта вінавачанне, пляма ад інцыдэнту засталася надоўга. Яшчэ большую шкоду яе рэпутацыі нанесла аўтабіяграфія актрысы пад назвай «Экстаз і я» (1966), напісаная ў суаўтарстве з Леа Гілдам (Leo Guild)[16] і Cy Rice[17]. У гэтай аўтабіяграфіі гаварылася, што актрыса пакутуе ад німфаманіі. Ламар падала пазоў выдаўцу, сцвярджаючы, што многія з падзей, апісаных у кнізе, былі прыдуманы суаўтарам[18]. Кніга ўтрымвала таксама абаронены капірайтам матэрыял з артыкула пра Ламар, напісанага Джын Рынголд (Gene Ringgold)[19] і апублікаванага у часопісе «Screen Facts» у 1965 г. У звязку з гэтым меў месца судовы працэс[20].

Хедзі Ламар сканала 19 студзеня 2000 года ў горадзе Арланда ва Фларыдзе на 86-м годзе жыцця. Пыл актрысы быў паводле тэстаменту развеяны на яе радзіме, у Аўстрыі, у Венскім Лесе.

Зноскі

  1. а б Hedy Lamarr // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 31 студзеня 2020.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 31 студзеня 2020.
  4. Internet Movie Database — 1990. Праверана 31 студзеня 2020.
  5. Hedy Lamarr // Brockhaus Enzyklopädie
  6. Find a Grave — 1996. Праверана 31 студзеня 2020.
  7. а б Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 31 студзеня 2020.
  8. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 31 студзеня 2020.
  9. NNDB — 2002. Праверана 31 студзеня 2020.
  10. а б в г Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 мая 2022.
  11. The IndependentBritain: 1986. — 176681 экз. — ISSN 1741-9743
  12. а б Pas L. v. Genealogics — 2003. Праверана 31 студзеня 2020.
  13. а б в NNDB — 2002. Праверана 31 студзеня 2020.
  14. а б WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 1 лютага 2020.
  15. а б Ирина Марголина. Синий чулок. Сеанс (9 ноября 2014). Праверана 10 лістапада 2014.
  16. Leo Guild в базе данных IMDb
  17. Cy Rice в базе данных IMDb
  18. «Hedy Lamarr Loses Suit to Halt Book», The New York Times, 27 September 1966, p. 74
  19. Gene Ringgold в базе данных IMDb
  20. «Lamarr Autobiography Prompts Plagiarism Suit», The New York Times, 7 February 1967, p. 18 (Article Preview)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Young C. The films of Hedy Lamarr. — Secaucus: «Citadel Press», 1978.
  • Kranzpiller P. Hedy Lamarr. — Bergatreute: «Eppe», 1997.
  • Körte P. Hedy Lamarr: die stumme Sirene. — München: «Belleville», 2000.
  • Gaines A. Hedy Lamarr. — Vero Beach: «Rourke Pub.», 2002.
  • Walters R. Spread spectrum: Hedy Lamarr and the mobile phone. — Great Britain: «BookSurge», 2005.
  • Robbins T. a. o. Hedy Lamarr and a secret communication system. — Mankato: «Capstone Press», 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]