Джон Стэйнбек
| Джон Стэйнбек | |
|---|---|
| англ.: Jeffery Ernest Steinbeck | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Jeffery Ernest Steinbeck |
| Дата нараджэння | 27 лютага 1902[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 снежня 1968[1][2][…] (66 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | John Steinbeck[d][5] |
| Маці | Olive Hamilton[d][5] |
| Жонка | Elaine Anderson Steinbeck[d], Gwyn Conger[d] і Carol Henning[d] |
| Дзеці | John Steinbeck IV[d] і Thomas Steinbeck[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, ваенны карэспандэнт, раманіст, навуковы калекцыянер, празаік |
| Гады творчасці | 1927 — 1968 |
| Мова твораў | англійская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Джон Эрнст Стэ́йнбек[6] (англ.: John Ernst Steinbeck /ˈstaɪnˌbək/; 27 лютага 1902, Салінас, ЗША — 20 снежня 1968) — амерыканскі пісьменнік і журналіст.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Стэнфардскім універсітэце. Шмат падарожнічаў, працаваў журналістам. Пры жыцці быў вельмі папулярны, многія творы выходзілі вялікімі тыражамі і рабіліся бэстсэлерамі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У ранніх раманах «Залатая чаша» (1929), «Невядомаму богу» (1933), «Квартал Тартылья-Флэт» (1935), цыкле апавяданняў «Райская паша» (1932), зборніку навел «Доўгая даліна» (1938) прасочваюцца рамантычныя тэндэнцыі. Сацыяльная праблематыка выяўлена ў рамане «Бітва з няпэўным зыходам» (1936) і аповесці «Пра мышэй і людзей» (1937). Вяршыня яго творчасці — раман «Гронкі гневу» (1939, экранізаваны ў 1940) пра лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы; праз пакуты і нястачы героі ўсведамляюць сябе часцінкай абяздоленага народа. Ваенная і антыфашысцкая тэматыка адлюстравана ў кнізе нарысаў «Бомбы ўніз» і аповесці «Месяц зайшоў» (абедзве 1942). У пасляваеннай творчасці Дж. Стэйнбека (раманы «Кансервавы рад», 1945; «Аўтобус, які заблудзіў», 1947; «Добры чацвер», 1954; аповесць «Жамчужына», 1947) вылучаецца філасофскі раман «На ўсходзе ад раю» (1952, экранізаваны ў 1955), у якім сцвярджаецца думка пра здольнасць чалавека перамагчы зло ў сабе і дасягнуць любых духоўных вышынь. Аўтар эпахальнага рамана «Зіма трывогі нашай» (1961), які ідэяй маральнага ўзвышэння чалавека спрыяў новаму ўздыму амерыканскай літаратуры. Кніга нарысаў «Падарожжа з Чарлі ў пошуках Амерыкі» (1962) — даследаванне маральна-грамадскага клімату ЗША.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Пулітцэраўская прэмія (1940)
- Нобелеўская прэмія па літаратуры (1962)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Гронкі гневу: Раман / Джон Стэйнбек; Пер. на бел. мову С. Дорскага; Прадм. Г. Шупенькі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993.
Зноскі
- 1 2 John Steinbeck // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 John Ernst Steinbeck // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 26 жніўня 2025.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камароўская Т. Я. Стэ́йнбек Джон Эрнст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 229—230. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Мантэрэй
- Памерлі 20 снежня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў Каліфорніі
- Выпускнікі Стэнфарда
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі ЗША
- Журналісты ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША