Храм Велікамучаніцы Кацярыны на Усполлі
Праваслаўны храм | |
Храм велікамучаніцы Кацярыны на Усполлі | |
---|---|
| |
55°43′59″ пн. ш. 37°37′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Масква |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Маскоўская |
Архітэктурны стыль | позняе барока |
Дата заснавання | XVII стагоддзе |
Будаўніцтва | 1766—1775 гады |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710552000 |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
Сайт | st-catherine.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храм велікамучаніцы Кацярыны на Усполлі (руск.: Храм Великомученицы Екатерины на Всполье) — праваслаўны храм Маскварэцкага благачыння Маскоўскія епархіі. Падворак Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы.
Храм размешчаны ў раёне Якіманка, Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі горада Масквы, па адрасе: Вялікая Ардынка, 60/2. Галоўны прастол летняга храма асвячоны ў гонар велікамучаніцы Кацярыны. Галоўны прастол зімовага храма асвячоны ў гонар Спаса Нерукатворнага Абраза; прыдзелы ў гонар свяціцеля Мікалая, у гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Будынак 1766—1775 гадоў, архітэктар — Карл Бланк, агароджа з брамай — 1820-я, архітэктар Фёдар Шастакоў, багадзельня — 1879—1880, архітэктар Дзмітрый Пяўніцкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя звесткі пра драўляны храм на гэтым месцы датаваны 1612. Усполле (руск.: Всполье) ў мове Масквы тых часоў азначала ворныя землі, размешчаныя за фактычнай гарадской мяжой; землі ў раёне сучаснай Серпухаўскай плошчы апрацоўваліся Екацярынінскай чорнай слабадой аратых, у якой да 1651 налічвалася 87 двароў (Сыцін). У гэты ж час (1657) царква змяняецца каменнай.
Сучасны храм у стылі барока пабудаваны ў 1766—1775 па праекце Карла Бланка. Верагодна, што ўзядзенне храма была заказана асабіста Кацярынай II падчас яе каранацыі ў 1762. Бланк пабудаваў новы будынак побач са старым, аб'яднаўшы два храмы цэнтральным аб'ёмам са званіцай. Новая (захаваная) царква дзейнічала ўлетку, старая (цёплая) — узімку.
Тады ж, у 1769, пабудавана агароджа (перабудавана ў 1820-х пасля пажару 1812), для якой былі выкарыстаны рашоткі, зробленыя ў 1731 для Саборнай плошчы ў Крамлі.
Іконы для храма былі напісаны Д. Р. Лявіцкім сумесна з В. І. Васілеўскім; не захаваліся.
Цёплая царква, якая згарэла ў 1812, была перабудавана толькі ў 1870—1872 у імя Спаса Нерукатворнага (гл. фота 1883). У 1879—1880 гадах на тэрыторыі царквы архітэктар Д. І. Пяўніцкі пабудаваў багадзельню.
У 1920—1924 гадах у храме на прастольнае свята служыў Патрыярх Ціхан. Званіца разбурана ў 1930-я. У 1931—1992 гадах храм быў зачынены, выкарыстоўваўся пад розныя канторы і жыллё. Будынак Спаскай цёплай царквы пазбаўлены купала і выкарыстоўваецца ў прамысловых мэтах дагэтуль.
У 1970—1983 летняя Екацярынінская царква знешне адноўлена рэстаўрацыйнымі майстэрнямі Інстытута Грабара. У 1992 быў перададзены праваслаўнай абшчыне. 7 снежня 1994 перададзены падворку Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы. Першая літургія ў храме была здзейснена на Дабравешчанне 1995.
11 чэрвеня 1999 адбылося вялікае асвячэнне храма Патрыярхам Алексіем II пры саслужэнні мітрапаліта Феадосія.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Москва. Памятники архитектуры XVIII — первой трети XIX века, М., «Искусство», 1975
- П. В. Сытин, «Из истории московских улиц», М., 1948
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7710552000 |