Царква Раства Багародзіцы (Масаляны)
Праваслаўны храм | |
Царква Раства Багародзіцы | |
---|---|
53°21′01,42″ пн. ш. 24°01′58,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Масаляны |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Бераставіцкае |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | 1796 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000687 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у аграгарадку Масалянах Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1796 годзе па фундацыі Марыяны Біспінг з каменю і цэглы як касцёл. У 1865—1867 гадах перароблена пад царкву. Побач з храмам у 2-й палове XIX стагоддзя пастаўлена бутавая капліца — 4-гранны кубападобны аб’ём пад шатровым дахам.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры позняга барока з элементамі класіцызму. Мураваны аднанефны аднавежавы прамавугольны ў плане храм накрыты высокім двухсхільным дахам. Галоўны фасад з прамавугольнымі вокнамі падзелены развітым антаблементам на два ярусы. Ніжні ярус аздоблены ордарнымі элементамі, яго сярэдняя частка-выступ завершаная трохвугольным франтонам. Верхні ярус — квадратная ў плане вежа, накрытая высокім васьмігранным шатром з люкарнамі (у другой палове XIX ст. перабудаванае завяршэнне вежы, зробленыя дэкаратыўныя галоўкі дахаў), з рудыментамі валют па баках. Сцены вежы маюць вялікія прамавугольныя вокны з паўцыркульнымі завяршэннямі. Бакавыя фасады з лучковымі вокнамі пазбаўленыя аздобы.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У перакрытую плоскай столлю прастору малітоўнай залы 3 магутнымі аркамі адкрываюцца ўчыненыя над вузкім прытворам хоры. Сцены расчлянёны пілястрамі са спрошчанымі капітэлямі. За перагародкай у апсідзе створана тарцовая рызніца. Апсіда вылучана драўляным 3-ярусным пазалочаным іканастасам канца 19 ст. Яго 2-ярусная кампазіцыя расчлянёна паўкалонкамі карынфскага ордэра і прафіляваным карнізам, упрыгожана разным арнаментальным спляценнем акантаванага лісця. У левым клірасе знаходзіцца ківот, упрыгожаны арабескавай арнаментальнай разьбой па дрэве. Абраз «Іаан Багаслоў» (1882, мастак М. І. Пліс). У алтары два латунныя падсвечнікі з гравіроўкай (вышыня 2,2 м). У 1891 г. прыхаджане на добраахвотныя ахвяраванні набылі для царквы панікадзіла.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 300
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 118
- Масалянская царква Раства Багародзіцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 166.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Царква Раства Багародзіцы (Масаляны) на Вікісховішчы |
- Царква Раства Багародзіцы (Масаляны) на сайце Radzima.org
- Царква Раства Багародзіцы (Масаляны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)