Царква Раства Хрыстова (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Раства Хрыстова | |
---|---|
| |
55°11′25″ пн. ш. 30°12′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Віцебск |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | XVII ст. |
Дата пабудовы | 1810 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Раства Хрыстова — помнік архітэктуры XIX ст. у Віцебску. Знаходзілася ў прадмесці Заручаўі, на Раства-Набярэжнай вуліцы[1]. Твор архітэктуры класіцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Драўляная царква Раства Багародзіцы заснавана ў XVII—XVIII стагоддзях.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) царква працягвала дзейнічаць. У 1810 годзе на месцы драўлянай збудавана мураваная царкву, якую 1 кастрычніка асвяціў полацкі архіепіскап Ян Красоўскі.
У 1839 годзе ўлады Расійскай імперыі гвалтоўна адабралі царкву ў Святога Прастола і перадалі яе Маскоўскаму патрыярхату. У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу ў маскоўскім стылі. У пачатку XX ст. купал-баню замянілі на цыбуліну.
У Другую сусветную вайну царква пацярпела. Да 1950 года савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры класіцызму. Царква мела крыжова-купальны план. На сяродкрыжжам узвышаўся купал.
Унутраныя памеры царквы: даўжыня каля 15,5 метраў, шырыня — каля 11.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Па надбудове званіцы, 1910
-
1912
-
1912
-
Па надбудове купала-цыбуліны, 1941
Зноскі
- ↑ на цяперашняй Шчарбакова-Набярэжнай вуліцы, на месцы «Дома піянераў»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Раства Хрыстова (Віцебск)
- З’явіліся ў 1810 годзе
- Грэка-каталіцкія храмы Беларусі
- Знішчаныя збудаванні Віцебска
- Колішнія праваслаўныя храмы Віцебскай вобласці
- Зніклі ў 1940-я гады
- Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай
- 1810 год у Беларусі
- Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм
- Праваслаўныя храмы Віцебска
- XIX стагоддзе ў Віцебску
- Колішнія ўніяцкія храмы Беларусі