Цыклагексанол
Цыклагексанол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₁₂O |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-630-6 |
SMILES | |
RTECS | GV7875000 |
ChemSpider |
Цыклагексанол — аліцыклічны спірт; формула C6H11OH.
Бясколерныя крышталі са слабым пахам камфары, тэмпература плаўлення 25,15 °C, тэмпература кіпення 161,1 °C, шчыльнасць 0,942 г/см³ (пры тэмпературы 30 °C).
Раствараецца ў вадзе (4—5 % пры 20 °C), змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў, растварае многія алеі, воскі і палімеры. Цыклагексанол утварае ўсе характэрныя для спіртоў вытворныя (алкагаляты, складаныя эфіры і інш.); каталітычнае акісленне яго кіслародам паветра прыводзіць да цыклагексанону, а ў больш жорсткіх умовах — да адыпінавай кіслаты. Цыклагексанол лёгка дэгідратуецца з утварэннем цыклагексану C6H10.
Атрымліваюць цыклагексанол гідраваннем фенолу, акісленнем цыклагексану (у гэтым выпадку звычайна ў сумесі з ціклагексанонам); выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытворчасці капралактаму.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цыклагексанол // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 142.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цыклагексанол