Цэрквы гістарычнай Малдовы
Цэрквы гістарычнай Малдовы* | |
---|---|
Churches of Moldavia** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Румынія |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, iv |
Спасылка | 598 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1993 (17 сесія) |
Пашырэнні | 2010 |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Цэрквы гістарычнай Малдовы — аб'ект Сусветнай спадчыны ў Румыніі. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ў 1993 годзе. Першапачаткова уключаў у сябе сем цэркваў, размешчаных у гістарычнай вобласці Малдова і вядомых сваімі распісанымі звонку сценамі. 1 жніўня 2010 года[1] ў аб'ект была дабаўлена царква Уваскрэсення манастыра Сучэвіца .
Уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны цэрквы былі пабудаваныя паміж 1487 і 1532 гадамі. Цэрквы будаваліся, як правіла, як пахавальныя для членаў княжацкіх родаў. Мастакі спачатку распісвалі ўнутраныя сцены цэркваў, затым знешнія. Кожны манастыр характарызуецца тыповай для яго каляровай гамай: так, у фрэсках Варанца пераважае сіні, а Малдавіцы — жоўты.
Спіс цэркваў Малдовы, уключаных у аб'ект
[правіць | правіць зыходнік]№[2] | Выява | Назва | Месца | Час | Заснавальнік |
---|---|---|---|---|---|
598-001 | Царква Іаана Прадцечы | Арборэ | 1502 | Лука Арборэ | |
598-002 | Успенская царква манастыра Хумор | Мэнэстырэа Хумурулуй | 1530 | Таадэр Бубуёг | |
598-003 | Дабравешчанская царква манастыра Малдавіца | Ватра-Малдавіцэй | 1532 | Пётр IV Рарэш | |
598-004 | Царква Святога Крыжа | Пэтрэўці | 1487 | Стэфан III Вялікі | |
598-005 | Царква Святога Мікалая і кафалікон у манастыры Пработа | Пработа | 1530 | Пётр IV Рарэш | |
598-006 | Царква Святога Георгія ў манастыры Іаана Новага | Сучава | 1522 | Багдан III | |
598-007 | Царква Святога Георгія ў манастыры Варанец | Варанец | 1488 | Стэфан III Вялікі | |
598bis-008 | Васкрасенская царква ў манастыры Сучэвіца | Сучэвіца | 1582—1584 | Георге Магіла |
Цэрквы Малдовы, не ўключаныя ў аб'ект
[правіць | правіць зыходнік]У Малдовы ёсць і іншыя цэрквы аналагічнай архітэктуры, не ўключаныя ў аб'ект Сусветнай спадчыны. Да іх адносяцца, напрыклад, царква Сашэсця Святога Духа ў манастыры Драгамірна (1609) і Праабражэнская царква ў манастыры Слаціна (1554—1561).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ World Heritage Committee also approves three extensions to World Heritage properties in Austria, Romania and Spain
- ↑ Churches of Moldavia - Locations (англ.). World Heritage. Праверана 2017-5-19.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Цэрквы гістарычнай Малдовы на Вікісховішчы |
- Monastery Moldovita. Virtual tour Архівавана 2 кастрычніка 2015.
- Mонастырь Сучевица
- The Painted Wonders of Bucovina Архівавана 5 снежня 2012.
- Monasteries of Bucovina Архівавана 4 лютага 2007.
- Painted Churches in Bukovina Архівавана 21 красавіка 2011.