Цяжкі востры рэспіраторны сіндром

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цяжкі востры рэспіраторны сіндром (ЦВРС), больш вядомы як SARS, «пурпурная смерць», таксама ў СМІ — атыповая пнеўманія — рэспіраторнае віруснае захворванне, выкліканае каронавірусам SARS-CoV (англ.: Severe acute respiratory syndrome coronavirus)[1], першы выпадак якога зарэгістраваны ў лістападзе 2002 года ў паўднёвым Кітаі. Захворванне характарызуецца віруснай пнеўманіяй, хутка прагрэсіруючай да дыхальнай недастатковасці.

Падчас ўспышкі атыповай пнеўманіі ў 2003 годзе каля 9% пацыентаў з пацверджаным дыягназам ЦВРС памерлі. Смяротнасць была нашмат вышэй у пацыентаў старэйшых за 50 гадоў, дасягаючы ўзроўню смяротнасці амаль 50 % для гэтай падгрупы пацыентаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы выпадак ЦВРС быў зарэгістраваны ў лістападзе 2002 года ў паўднёвым Кітаі. Заражэнне на працягу 2 месяцаў распаўсюдзілася на суседнія Ганконг і В’етнам, а ў канцы лютага 2003 года i далей — на іншыя краіны і кантыненты. Выпадкі захворвання выяўляліся ў 29 краінах, усяго было адзначана 8098 выпадкаў, з якіх 774 скончыліся смяротным зыходам. Найбольшая колькасць выпадкаў была зафіксавана ў Кітаі, Ганконгу, на Тайвані, у Сінгапуры і Канадзе. Апошні выпадак захворвання ЦВРС быў зафіксаваны ў ліпені 2003 года на Тайвані.

Прафілактыка[правіць | правіць зыходнік]

З улікам вядомых шляхоў перадачы ЦВРС быў распрацаваны пералік абмежавальных мер для медыцынскіх і грамадскіх устаноў. Гэта прадугледжвае захаванне вызначаных абмежавальных мер у дачыненні да пацыентаў з падазрэннем на ЦВРС або пацверджаны дыягназ ЦВРС:

  1. стандартныя меры засцярогі (гігіена рук);
  2. меры засцярогі пры непасрэдным кантакце (выкарыстанне халатаў, ахоўных акуляраў, пальчатак);
  3. меры па абмежаванні паветрана-кропельнага распаўсюджвання інфекцыі (адмоўны ціск у пакоях, дзе знаходзяцца пацыенты, выкарыстанне аднаразовых рэспіратараў № 95).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. About Severe Acute Respiratory Syndrome (англ.). U.S. Centers for Disease Control and Prevention (8 лютага 2019). Праверана 1 красавіка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]