Трахеіт
Выгляд
| Трахеіт | |
|---|---|
| МКХ-11 | CA05.1 |
| МКХ-10 | J04.0, J42. |
| МКХ-10-КМ | J04.1 |
| МКХ-9 | 464.1 |
| МКХ-9-КМ | 464.1[1][2] |
| MedlinePlus | 000988 |
| eMedicine | ped/200 |
| MeSH | D014136 |
Трахеі́т[3][4] — запаленне слізістай абалонкі трахеі.
Бывае востры і хранічны. Трахеіт выклікаюць мікраарганізмы (часцей вірусы), пераахаладжэнне і інш.; часта ён спалучаецца з рынітам, фарынгітам, ларынгітам, бранхітам. Хранічны трахеіт развіваецца з вострага (асабліва пры курэнні). Прыкметы: прыступападобны кашаль (сухі або з макротай), боль у глотцы і за грудзінай, ахрыпласць. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трахеі́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 522. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трахеі́т // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 516. — 663 с.
- Трахеи́т // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 175. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)