Перайсці да зместу

Дахоўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чарапіца)
Канёк даху

Дахоўкакерамічны выраб для пакрыцця даху.

Адзін з ранейшых прыкладаў выкарыстання дахоўкі на тэрыторыі сучаснай Беларусі датуецца XIV ст. (Навагрудскі замак). Да XVI ст. была пашырана масіўная дахоўка паўкруглай формы, таўшчынёй 2-2,8 см, даўжынёй 50 см і болей, з вялікім рогападобным выступам-шыпам (6-7см), якім дахоўка мацавалася да даху. У XVI ст. яе змяняе плоская дахоўка, больш зручная для пакрыцця стромкіх дахаў. Прыкметна змяншаецца таўшчыня дахоўкі (да 1 см), шып набывае прасцейшую, прастакутную форму, а канец дахоўкі – акруглыя ці фігурныя абрысы (бабровы хвост). Гэтаксама, як у фігурнай цэгле, у муроўцы на даху ўжывалася своеасаблівая вільчыкавая, або каньковая дахоўка, якой накрываліся стыкі схілаў даху, або вільчыкі. У XV-XVI ст. яна была жалобчатай формы і мела наверсе дэкаратыўны шып (пасля рэканструкцыі падобную дахоўку можна бачыць на Мірскім замку). Адной з формаў дэкаратыўнага афармлення дахоўкі было ўвядзенне г.зв. лускі, або паліванага пакрыцця жоўтага, зялёнага, карычневага ці белага колеру.

Зноскі