Перайсці да зместу

Чарнаморскі флот ВМФ Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарнаморскі флот ВМФ Расіі
руск.: Черноморский флот ВМФ России
Вялікая эмблема Чарнаморскага флоту
Гады існавання з 1783
Краіна Сцяг Расіі Расія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Уваходзіць у Ваенна-марскі флот РФ
Тып Ваенна-марскія сілы
Колькасць 25 000 чалавек[1]
Частка 1 дывізія надводных караблёў, 2 брыгады караблёў аховы воднага раёна, 1 брыгада ракетных катараў, 1 брыгада дэсантных караблёў, 1 брыгада разведвальных караблёў, 1 брыгада якія рамантуюцца караблёў, асобныя дывізіёны
Дыслакацыя Севастопаль, Феадосія, Новарасійск, Туапсэ, Цямрук, Таганрог
Удзел у
Знакі адрознення Ордэн Чырвонага Сцяга
Камандзіры
Дзеючы камандзір адмірал Аляксандр Вітко (з 15.04.2013)

Чарнамо́рскі фло́т Расі́йскай Федэра́цыі — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ваенна-марскога флоту Расіі на Чорным моры. Асноўныя базы размешчаныя ў Севастопалі і Новарасійску. У складзе мае дывізію надводных караблёў, некалькі брыгад караблёў і ракетных катараў, а таксама Новарасійскую ВМБ, ВПС флоту, берагавыя войскі, злучэнні і часці забеспячэння.

У сучасным выглядзе створаны ў 1997 годзе пры раздзяленні Чарнаморскага флоту СССР на Чарнаморскі флот Расіі і ВМС Украіны. 12 чэрвеня 1997 на караблях расійскага Чарнаморскага флоту быў падняты гістарычны Андрэеўскі сцяг.

70 % усёй інфраструктуры расійскага ЧФ знаходзіцца на тэрыторыі Крыма. 25-тысячны асабісты склад флоту размешчаны ў трох пунктах базіравання: у Севастопалі (бухты Севастопальская, Паўднёвая, Карантынная, Казачая), Феадосіі і часова ў Мікалаеве, дзе ідзе пабудова і рамонт расійскіх судоў.

Па дамове аб падзеле Чарнаморскага флоту СССР ад 28 мая 1997 ва ўкраінскіх тэрытарыяльных водах і на сушы магла знаходзіцца групоўка расійскіх караблёў і судоў колькасцю да 388 адзінак (з іх 14 падводных дызельных лодак). На арандаваных аэрадромах у Гвардзейскім і Севастопалі (Качы) маглі быць размешчаны 161 лятальны апарат. Гэтыя сілы і сродкі адпавядаюць ваенна-марской групоўцы Турцыі[2].

Баявыя караблі

[правіць | правіць зыходнік]

Чарнаморскі флот у сваім складзе мае наступныя баявыя караблі: (даныя на красавік 2007 года з некаторымі ўдакладненнямі):

30-я дывізія надводных караблёў
# Праект Назва Клас Год Статус
11-я брыгада супрацьлодачных караблёў
121 1164 Масква РКР 1982 Патоплены 14 красавіка 2022 г.
713 1134Б Керч БПК 1974 Выведзены са складу флоту 25 студзеня 2015 г.[3]
707 1134Б Ачакаў БПК 1973 Выведзены са складу флоту 20 жніўня 2011 г.[4][5]
810 61М Сметлівы СКР 1969 Выведзены са складу флоту 27 жніўня 2020 г.[6]
801 1135 Ладны СКР 1980
808 1135М Пытлівы СКР 1981
197-я брыгада дэсантных караблёў
152 1171 Мікалай Фільчанкаў БДК 1975
148 1171 Орск БДК 1968
150 1171 Саратаў БДК 1966 Падарваны ў порце Бердзянска 24 сакавіка 2022 г.[7]
151 775М Азоў БДК 1990
142 775 Новачаркаск БДК 1987 Падарваны ў порце Феадосіі 26 снежня 2023 г.
158 775 Цэзар Кунікаў БДК 1986
156 775 Ямал БДК 1987


247-ы асобны дывізіён падводных лодак
# Праект Назван Клас Год Статус
877В Б-871 «Алроса» ДПЛ 1990 в страю
641Б Б-380 ДПЛ 1982 Утылізавана ў 2020 г.[8]


68-я брыгада караблёў аховы воднага раёна
# Праект Назва Клас Год Статус
400-ы дывізіён супрацьлодачных караблёў
059 1124 Аляксандравец МПК 1982
071 1124М Суздалец МПК 1983
064 1124М Мурамец МПК 1982
060 11451 Уладзімірац МПК 1990 Выведзены з баявога прымянення ў 2013 г., у 2014 г. быў спісаны[9]
418-ы дывізіён тральшчыкаў
913 Каўровец МТЩ
911 266М Іван Галубец МТЩ 1973
912 266М Турбініст МТЩ 1972 Выключаны са складу флоту ў снежні 2022 г.[10]
909 266М Віцэ-адмірал Жукаў МТЩ 1978 Выведзены са складу флоту ў студзені 2018 г.[11]


41-я брыгада ракетных катараў
# Проект Назва Клас Год Статус
166-ы Новарасійскі дывізіён малых ракетных караблёў
615 1239 Бара РКВП 1989
616 1239 Самум РКВП 1992
620 12341 Штыль МРК 1978 Выключаны са складу флоту ў лютым 2020 г.[12]
617 12341 Міраж МРК 1986 Выключаны са складу флоту 23 кастрычніка 2020 г.
295-ы Сулінскі дывізіён ракетных катараў
966 2066 Р-44 РКА 1978 Выведзены са складу флоту 17 сакавіка 2009 г.[13]
955 12411 Р-60 РКА 1987 Мадэрнізаваны в 2005-06 гг.
953 12411 Р-239 Набярэжныя Чалны[14] РКА 1992
952 12411 Р-109 РКА 1990 Выключаны са спісаў флоту ў снежні 2021 г.[15]
962 12417 Р-71 Шуя РКА 1985 Выключаны са спісаў флоту ў 2023 г.[16]
954 12411М Р-334 Іванавец РКА 1990 Патоплены 31 студзеня 2024 г.[17]
47-е звяно катараў забеспячэння
1293 КМ-593 КМ Спісаны і выключаны са спісаў флоту ў 2010 г.[18]
1293 КМ-731 КМ
1232В КВМ-332 КВМ Выключаны са спісаў флоту ў 2010 г.[19]
1232В КВМ-702 КВМ Выключаны са спісаў флоту ў 2010 г.[20]
БУК-645 БУК Выключаны са складу флоту ў 2016 г.[21]


184-я брыгада аховы воднага раёна Новарасійскай базы ЧФ РФ
# Проект Назва Клас Год Статус
053 1124М Паворына МПК 1989
054 1124М Ейск МПК 1989
055 1124М Касімаў МПК 1986
901 12660 Железнякоў МТЩ 1988
770 266МЭ Валянцін Пікуль МТЩ 2001
426 1265 Мінеральныя Воды БТЩ 1990 Выключаны са спісаў флоту ў ліпені 2018 г.[22]
438 1265 Лейтэнант Ільін БТЩ 1982 Выключаны са спісаў флоту ў 2018 г.[23]
1251 РТ-168 1969 Выведзены з баявога прымянення прыблізна ў 2005 г.
12592 РТ-278 1990 Выключаны са спісаў флоту ў 2019 г.[24]
506 Даурыя Выключаны са спісаў флоту 29 снежня 2004 г.[25]


112-я брыгада выведвальных караблёў
# Проект Назва Клас Год Статус
ССВ-201 864 Прыазоўе 1987
861М Экватар 1968
861М Кільдзін 1979
861 Ліман 1989 Затануў 27 красавіка 2017 года[26]


9-я брыгада марскіх судоў забеспячэння
# Проект Назва Клас Год Статус
1559В Іван Бубноў 1974
3228 Генерал Рабікаў 1978 Выключаны са спісаў флоту ў снежні 2020 г.[27]
320А Енісей 1979

Зноскі

  1. [1]
  2. Пагадненне паміж РФ і Украінай пра параметры падзелу Чарнаморскага флоту.
  3. Супрацьлодкавы карабель "Керч" вывелі са складу Чарнаморскага флоту
  4. «Ачакаў» выведзены са складу Чарнаморскага флоту РФ
  5. Вялікі супрацьлодкавы карабель Ачакаў або факты Крымскай вясны
  6. У Севастопалі новы музей - цэлы ваенны карабель «Сметлівы»
  7. Расейскі бок упершыню прызнаў удар ВСУ па дэсантным караблі «Саратаў» у Бердзянску 24 сакавіка
  8. Б-380, гістарычная даведка
  9. Супрацьлодкавы карабель «Уладзімірац» пусцяць «на сашчэпкі»?
  10. Марскі тральшчык «Турбініст»
  11. Марскі тральшчык «Віцэ-адмірал Жукаў»
  12. Малы ракетны карабель «Штыль»
  13. Ракетны катэр Р-44
  14. Ракетны катэр «Набярэжныя Чалны»
  15. Ракетны катэр Р-109
  16. Ракетный катер Р-71 «Шуя»
  17. Ракетны катэр «Іванавец»
  18. Катер-мишень КМ-593
  19. Катэр-кіроўца мішэняў КВМ-332
  20. Катэр-кіроўца мішэняў КВМ-702
  21. Буксірны катэр БУК-645
  22. Базавы тральшчык "БТ-241" «Мінеральныя Воды»
  23. Базовый тральщик "БТ-40" «Лейтенант Ильин»
  24. Рэйдавы тральшчык РТ-278
  25. Поисково-спасательный корабль «Даурия»
  26. Сярэдні разведвальны карабель "Ліман»
  27. Марскі транспарт узбраення «Генерал Рабікаў»