Чкалаўск
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Чкалаўск (руск.: Чкаловск) — горад (з 1955) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чкалаўскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 13,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў XII стагоддзі. Да 1937 года меў назву Васілёва.
Горад размешчаны на правым беразе Волгі (Горкаўскае вадасховішча), за 58 км ад чыгуначнай станцыі станцыі Заволжа і за 97 км на паўночны захад ад Ніжняга Ноўгарада. Перайменаваны ў гонар В. П. Чкалава, які нарадзіўся ў Васілёве; у горадзе ёсць мемарыяльны музей В. П. Чкалава.