Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2014
Выгляд
Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2014 | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 1 — 6 верасня 2014 |
Арэна | Гатэль Montien Riverside |
Горад | Бангкок |
Краіна | Тайланд |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | SangSom |
Фармат | Турнір з альтэрнатыўным фарматам |
Агульны прызавы фонд | ฿8,000,000 |
Прызавыя пераможцы | ฿2,500,000 |
Мінулы чэмпіён | Марк Дэвіс |
Фінал | |
Пераможца | Стывен Магуайр |
Фіналіст | Рыкі Уолдэн |
Лік | 8:7 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 75 (Махамад Асіф, Кен Доэрці, Джон Хігінс, Крыцанут Лерцатаяторн) |
←2013 ● Чэмпіянат свету з 6-цю чырвонымі шарамі ● 2015→ |
Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2014 (англ.: Six-red World Championship 2014, таксама вядомы як SangSom 6-red World Championship 2014 — ад назвы спонсара) — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які праходзіў з 1 па 6 верасня 2014 года ў гатэлі «Montien Riverside», у Бангкоке, Тайланд. Турнір стаў шостым розыгрышам чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які быў заснаваны ў 2008 годзе. Кампанія SangSom спансавала ўсе шэсць розыгрышаў гэтага турніру. Прызавы фонд турніру склаў ฿8,000,000, з якіх ฿2,500,000 атрымаў пераможца.