Шалфей лугавы
Шалфей лугавы | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Salvia pratensis L., 1753 | |||||||||||||||||||||||||||
|
Шалфе́й лугавы[1][2], Жаўрэц[3][2] (Salvia pratensis) — кветкавая травяністая расліна роду Шалфей (Salvia) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—80 см з 1 або 2—3 прамастойнымі ці ўзыходнымі, густаапушанымі сцёбламі. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, прадаўгавата-яйкападобнае з сэрцападобнай асновай, гародчата-пілаватае па краях, сабранае ў прыкаранёвую разетку або ў пучкі на ўкарочаных бясплодных парастках. Сцябловае лісце (2—3 пары) ніжняе падобна на прыкаранёвае, верхняе — дробнае, сядзячае, прадаўгавата-ланцэтнае. Кветкі (4—8) у кальчаках. Чашачка званочкавая. Вяночак даўжынёй 17—25 мм, фіялетава-сіні, часам ружовы або белы, звонку валасісты, двухгубы. Плод — шырокаяйкападобны арэшак.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Панеўрапейскі лесастэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя, Усходняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, Заходняе Міжземнамор’е; у Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэала. Месцы росту: шыракаліста-сасновыя лясы, зараснікі дубняку з арэшнікам па берагавых схілах рэк, сухія саснякі, адхоны чыгункі.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні. Размнажэнне насеннае.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Шалфей лугавы уваходзіць у род Шалфей (Salvia) падсямейства Nepetoideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 семейство (па Сістэме APG II) | яшчэ 110—130 родаў | |||||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | падсямейства Nepetoideae | вид Шалфей лугавы | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Ясноткавыя | род Шалфей | ||||||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 падсямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ 700 — 900 відаў | ||||||||||||||
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Меданосная, лекавая, дубільная і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Траццякоў Д. І. Шалфей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 363.
- Кудрашова М. Г. Шалфей // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 366.
- 19. Salvia L. — Шалфей // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 262, 270—271. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шалфей луговой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |