Шыдловец
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шыдловец (польск.: Szydłowiec) — горад у Шыдлавецкім павеце Мазавецкага ваяводства ў Польшчы, з насельніцтвам 12 087 жыхароў (на 31 чэрвеня 2013 года). Цэнтр гміны Шыдловец. Раней з 1975 па 1998 год горад знаходзіўся ў Радамскім ваяводстве. Шыдловец гістарычна належаў да Малой Польшчы пачынаючы з 1795 года, а да гэтага быў часткай Сандамірскага ваяводства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 12 стагоддзя наваколле Шыдлоўца належала магутнай рыцарскай сям’і Адрованжаў, якія паходзілі ад мараўска-чэшскага рыцарскага роду.
У 13 стагоддзі на месцы горада была ўзведзена крэпасць на штучным востраве з драўлянымі і землянымі валамі, а таксама вёска з назвай Шыдловец. Веска стала горадам у пачатку 15 стагоддзя, горад быў уласнасцю Шыдлавецкіх і Радзівілаў да XIX стагоддзя.
Росквіт горада прыпаў да XVI і першую палову XVII стагоддзя. Менавіта тады ён стаў важным цэнтрам гандлю і рамёстваў, галоўным чынам каменнага будаўніцтва з-за здабычы мясцовага пясчаніку, які было лёгка апрацоўваць. Камень выкарыстоўваўся для выразання архітэктурных элементаў скульптур і для вырабу сельскагаспадарчых прылад. З мясцовага камяню былі збудаваны касцёл Св. Жыгімонта, Шыдлавецкі замак і Ратуша; акрамя гэтага ён адпраўляўся ў Кельцы, Кракаў і Варшаву.
Войны 1648—1717 гг., а таксама шматлікія эпідэміі і пажары прывялі да заняпаду Шыдлоўца, які працягваўся на працягу стагоддзяў. Горад набыў сучасны характар гарадской архітэктуры і дызайну, якія мелі месца ў другой палове XIX стагоддзя і ў XX стагоддзі.
Шыдловец таксама меў моцную яўрэйскую суполку да Другой сусветнай вайны. Яўрэйскае насельніцтва было пераважным. У горадзе жыў вялікі рабін Натан Давід Рабіновіч (памёр у 1865), унук вялікага рабіна Якава Іцхака з Пшысуха і пачынальнік хасідскай дынастыі Бяла.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шыдловец