Эдмон Прыва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдмон Прыва
Edmont Privat
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 жніўня 1889(1889-08-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 1962(1962-08-28)[1][2] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Швейцарыя
Жонка Yvonne Bouvier[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
паэт, драматург, гісторык
Мова твораў эсперанта
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдмо́н Прыва́ (фр.: Edmond Privat, 17 жніўня 1889, Жэнева — 28 жніўня 1962, Ролле) — франкамоўны швейцарскі эсперантыст, гісторык, прафесар Універсітэта Жэневы, пісьменнік (паэт і драматург), журналіст. Першы гісторык эсперанта-руха.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучыўшы эсперанта ва ўзросце 14 год, Эдмон Прыва ўжо ў наступным 1904 годзе суместна з Гектарам Ходлерам, будучым заснавальнікам UEA, арганізаваў выданне часопіса «Малады эсперантыст» (Juna esperantisto).

У 1905 годзе ён пешшу дайшоў да Булонь-сюр-Мэр, дзе прыняў удзел у 1-ым Сусветным кангрэсе эсперантыстаў.

Прыва неаднаразова падарожнічаў, з мэтай прапаганды эсперанта: у 1907—1908 ён наведаў Амерыку, Англію і Францыю; у 1912 годзе — Расію і краіны Цэнтральнай Еўропы.

Сведчаннем яго актыўнай эсперанта-дзейнасці служаць тыя факты, што ён быў прадстаўніком эсперанта ў Лізе Нацый, з'яўляўся прэзідэнтам UEA, арганізоўваў міжнародныя канферэнцыі і радыёперадачы на эсперанта. Акрамя эсперанта-руха, Прыва прыймаў удзел і ў грамадскім жыцці сваёй краіны, а таксама вёў педагагічную дзейнасць, з'яўляўся аўтарам шэрага падручнікаў.

Памёр Эдмон Прыва ў 1962 годзе.

Выбраныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Карл (Karlo, 1909) — падручнік у выглядзе дыдактычнага рамана. Перавыдаваўся 18 разоў.
  • У цішыні (Tra l' silento, 1912) — зборнік вершаў.
  • Гіневра (Ginevra, 1913) — драма ў вершах, заснаваная на старажытнай кельтскай легендзе.
  • Гісторыя эсперанта (Historio de la lingvo Esperanto, першы том — 1912, другі — 1927)
  • Жыццё Заменгофа (Vivo de Zamenhof, 1920)
  • Выказванне пачуццяў у эсперанта (Esprimo de sentoj en Esperanto, 1931)
  • Адносіны паміж народамі (Interpopola konduto, 1934)
  • Прыключэнні піянера (Aventuroj de pioniro, 1963) — кніга, у якой апісаны погляды Прыва на жыццё, яго сустрэчы са шматлікімі выдаючыміся асобамі свайго часу.
  • Жыццё Гандзі (Vivo de Gandi, 1967)

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Edmond Privat // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Королевич А. И. Э. Прива — первый историк эсперанто-движения // Книга об эсперанто. — Киев: Наукова думка, 1989. 1989. — 256 с. — ISBN 5-12-000985-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]