Эмі́ль Хе́гле Све́ндсен (нарв.: Emil Hegle Svendsen; нар. 12 ліпеня1985, Тронхейм) — выбітны нарвежскібіятланіст, адзінацаціразовы чэмпіён свету, трохразовы алімпійскі чэмпіён Гульняў у Ванкуверы-2010, Сочы-2014 і ўладальнік Кубка свету. Чацвёрты ў гісторыі біятланіст, якому ўдалося выйграць 10 і больш залатых медалёў на чэмпіянатах свету па біятлоне сярод мужчын (пасля Аляксандра Ціханава, Франка Лука і Уле-Эйнара Б’ёрндалена). Другі біятланіст пасля Уле-Эйнара Б’ёрндалена, якому ўдалося выйграць залатыя медалі ва ўсіх дысцыплінах чэмпіянату свету.
Эміль Хегле Свендсен з дзяцінства захапляўся лыжнымі гонкамі, але пасля перайшоў у біятлон. У 2002 годзе адбылося яго першае буйное міжнароднае спаборніцтва — Чэмпіянат свету сярод юніёраў у Рыднаўне. Ужо ў наступным годзе Свендсен выйграе два медаля чэмпіянату свету сярод юніёраў 2003 у польскім Кастэліска, а ў 2004 і 2005 гадах становіцца чатырохразовым чэмпіёнам свету сярод юніёраў. Таксама ў сваім актыве Свендсен мае бронзу юніёрскага чэмпіянату свету 2005 года па лыжных гонках. У 2005 годзе Свендсен дэбютуе ў Кубку Еўропы, дзе ў першай жа гонцы займае прызавое трэцяе месца, што дазволіла яму выступаць за асноўны склад зборнай Нарвегіі.
Пастаянна трапляючы ў дзесятку мацнейшых на спаборніцтвах этапаў Кубка свету, Свендсен атрымлівае права выступіць у мас-старце на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года, дзе ён заняў шостае месца. У агульным заліку Кубка свету сезона 2006/2007 года Эміль Хегле Свендсен заняў семнаццатае месца.
Свендсен адрозніваецца не толькі высокімі хуткаснымі якасцямі, але і даволі дакладнай стральбой.
10 красавіка2018 года Свендсен заявіў аб завяршэнні сваёй спартыўнай кар’еры[2].
У табліцы адлюстраваны месцы, занятыя спартсменам на гонках біятлоннага сезона.
Інд — індывідуальная гонка Пр — гонка пераследвання Спр — спрынт МС — мас-старт Эст — эстафета Зм — змешаная эстафета DNS — спартсмен быў заяўлены, але не стартаваў DNF — спартсмен стартаваў, але не фінішаваў LAP — спартсмен па ходзе гонкі (для гонак праследавання і мас-стартаў) адстаў ад лідара больш за на круг і быў зняты з трасы DSQ — спартсмен дыскваліфікаваны — - спартсмен не ўдзельнічаў у гэтай гонцы