Эндру Бэл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эндру Бэл
Дата нараджэння 27 сакавіка 1753(1753-03-27)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1832(1832-01-27)[1][2] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці місіянер, святар, урач
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Эндру Бэл (27 сакавіка 1753 — 27 студзеня 1832) — брытанскі шатландскі англіканскі святар і навуковец-педагог, навуковы пісьменнік, які атрымаў вядомасць з-за названага па яго імяні метаду навучання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Сэнт-Андрусе, скончыў універсітэт у гэтым жа горадзе, пасля чаго ў 1774 годзе адправіўся ў брытанскую Амерыку і працаваў настаўнікам у калоніі Вірджынія. Вярнуўся на радзіму ў 1781 годзе, у 1784 годзе быў пасвечаны ў дыяканы, у 1787 годзе ў святары, а ў лютым 1787 года адплыў у Індыю (якая ў той час каланізавалася брытанцамі), дзе стаў полковым святаром. У 1789 годзе ўзначаліў прытулак для хлопчыкаў-сірот, дзяцей загінуўшых салдатаў, у Мадрасе; у гэты ж час пазнаёміўся з метадам ўзаемнага навучання навучэнцамі (калі старшакласнікі навучалі малодшых), ужыты ў некаторых місіянерскіх школах для дзяцей карэнных жыхароў краіны ў сувязі з вялікім недахопам настаўнікаў, і палічыў яго гэтак паспяховым, што вырашыў зрабіць яго універсальным метадам навучання і прыступіў да яго далейшага развіццю. Яго спроба заснаваць такую навучальную ўстанову, у якой усё навучанне ў асобных класах ўскладалася б на прызначаных для таго лепшых вучняў (манітораў) толькі пад наглядам галоўнага настаўніка (Monitorial system of tuition), удалася, і з 1 чэрвеня 1795 года ў мадраскай школе навучанне вялося самімі вучнямі. Быў вядомы як катэгарычны праціўнік цялесных пакаранняў, таксама падтрымліваў ідэю навучання дзяцей праз маляванне карцін на пяску, чаму працівіліся іншыя настаўнікі.

У 1797 годзе Бэл вярнуўся ў Лондан, дзе апублікаваў невялікую брашуру, у якой выклаў свае погляды. Так як першапачаткова яму не ўдалося зацікавіць ўрад у карысць сваёй «мадраскай сістэмы навучання», то ён сышоў у вёску. З 1796 года займаў даходную пасаду святара ў Вестмінстэрскім абацтве. Першым на яго працу звярнуў увагу квакер Джозеф Ланкастэр, у 1807 годзе, які адкрыў у Саутуарке школу для бедных, якую ўпарадкавалі ў адпаведнасці з прынцыпамі Бэла, а таксама удасканаліў яго сістэму. Поспех метаду і моцная падтрымка, якую аказвалі Ланкастэру нонканфармісты, далі магутны імпульс да развіцця руху. Была створана вялікая колькасць аналагічных школаў, і члены Царквы Англіі, устрывожаныя тым, што кантроль над такімі школамі апынуўся цалкам у руках дысідэнтэраў, прынялі рашэнне аб стварэнні аналагічных устаноў, у якіх выкладанне павінна было весціся адпаведна англіканскага веравучэння. У 1807 годзе Бэл быў адкліканы са сваёй святарскай службы з Суоніджа ў Дорсэце, каб арганізаваць сістэму школаў у адпаведнасці з гэтым рашэннем, і ў 1811 годзе стаў начальнікам створанага «Нацыянальнага таварыстваства па садзейнічанню адукацыі бедных у згодзе з прынцыпамі англіканскай царквы». За сваю дзейнасць ён хутка атрымаў прасоўванне ў прэбенды Вэстмінстэра і быў прызначаны дырэктарам Шернбурнскай бальніцы у Дарэме. Спрабаваў, хаця і беспаспяхова, ўкараніць сваю сістэму ў Шатландыі і на кантыненце. У 75-гадовым узросце выйшаў у адстаўку. Памёр у Чэлтнеме, быў пахаваны ў Вестмінстэрскім абацтве.

Завяшчанне[правіць | правіць зыходнік]

Сваё вялікае багацце ён завяшчаў амаль выключна для патрэб адукацыі. З 120 000 фунтаў, распараджэнне якімі ім было даверана провасту (мэру) Сэнт-Андруса, двум гарадскім святарам і прафесару грэчаскай мовы ва ўніверсітэце, палова павінна была пайсці на стварэнне важнай школы, названай Мадраскі каледж, у Сэнт-Андрусе; 10 000 фунтаў было завешчана кожнаму з буйных гарадоў: Эдынбургу, Глазга, Лейту, Інвернесу і Абердзіну — у мэтах падтрымкі мясцовых школаў; і 10 000 было выдзелена Каралеўскаму ваенна-марскому вучылішчу.

Навуковыя творы[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя некаторых дапаможнікаў для навучання, ён упершыню выклаў сваю сістэму ў творы «An experiment in education made in the asylum of Madras» (Лондан, 1797). Пасля ён надрукаваў па тым жа прадмеце «Elements of tuition» (Лондан 1812) і «The wrongs of children» (Лондан, 1819). Яго сістэма, першапачаткова паспяхова ужывальная ў Канадзе і Ірландыі, аднак, ненадоўга перажыла яго і ўжо да сярэдзіны XIX стагоддзя практычна не выкарыстоўвалася.

Зноскі

  1. а б Andrew Bell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Andrew Bell // Brockhaus Enzyklopädie
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/59576/Andrew-Bell

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]