Перайсці да зместу

Эрома Пятровіч Урбан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрома Пятровіч Урбан
Дата нараджэння 30 ліпеня 1954(1954-07-30) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, селекцыянер
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (2006)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Эрома Пятровіч Урбан (нар. 30 ліпеня 1954, в. Бурбаўшчына, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі навуковец-селекцыянер. Доктар сельскагаспадарчых навук (2006), дацэнт (2003), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2017).

У 1973 годзе скончыў Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум. Скончыў агранамічны факультэт[1] Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1980).

З 1980 года ў Беларускім НДІ земляробства, з 2011 года першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай працы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні ў галіне селекцыі, насенняводства і вырошчвання сельскагаспадарчых раслін. Вызначыў прыярытэтныя кірункі па стварэнні гатункаў азімага жыта, распрацаваў і ўкараніў у селекцыйны працэс азімага жыта эфектыўныя спосабы выкарыстання метаду эксперыментальнай поліплаідыі, донараў дамінантнай і рэцэсіўнай кароткасцябловасці, зімаўстойлівасці, скараспеласці, ўстойлівасці да хвароб, якасці збожжа. Распрацаваў, эксперыментальна праверыў і ўкараніў у селекцыйны працэс метад складаных гібрыдных папуляцый, які дазваляе павысіць эфектыўнасць селекцыі і ствараць канкурэнтаздольныя адаптыўныя гатункі азімага жыта з высокай прадуктыўнасцю (10 т/га збожжа і вышэй), устойлівасцю да палягання, вынослівасцю да хвароб, якасцю збожжа. Упершыню ў Беларусі даследаваў сістэмы цытаплазматычнай мужчынскай стэрыльнасці ў азімага жыта, стварыў гетэразісныя лінейна-папуляцыйныя гібрыды F1 (Галінка, Пліса, Лобел 103) з патэнцыялам ураджайнасці больш за 10,0 т/га. Распрацаваў метадычныя рэкамендацыі па селекцыі і насенняводстве гетэрозісных гібрыдаў F1 азімага жыта, галіновыя рэгламенты вырошчвання азімага жыта на зерне і зялёны корм. Аўтар 24 гатункаў і гібрыдаў азімага жыта.

Аўтар больш за 160 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 15 патэнтаў на сарты.

  • Система земледелия на суглинистых и супесчаных, подстилаемых моренным суглинком почвах. Минск, 2001 (в соавт.).
  • Озимая рожь в Беларуси (селекция, семеноводство, технология возделывания). Минск, 2009.
  • Генетические основы селекции растений. Минск, 2010 (в соавт.).

Зноскі