Пяршайскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пяршайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 46 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пяршаі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 199
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1772
Код аўтам. нумароў 5

Пярша́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Пяршаі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пяршай. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляшчоўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Бабровіцкага сельсавета перададзены вёскі Ляшчатка і Чэхаўшчына[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Пяршаі. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Яршэвіцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: Адамаўцы, Вялікае Поле, Дружычы, Зарэчча, Кісялі, Кіявец, Крапіўнікі, Лапінцы, Люціна, Манькаўшчына, Навасёлкі, Пятровічы, Сульжычы, Сушы, Харужы, Цішкаўшчына, Яршэвічы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1199 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 2,6 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.