Перайсці да зместу

Эрык Ахарыус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрык Ахарыус
шведск.: Erik Acharius
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1757(1757-10-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1819(1819-08-14)[2][3][…] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, урач, ліхенолаг, міколаг, натураліст
Навуковая сфера батаніка, мікалогія
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Erik Acharius на Віківідах
Старонка на Віківідах

Э́рык Аха́рыус (шведск.: Erik Acharius,[4] 10 кастрычніка 1757, г. Еўле, Швецыя14 жніўня 1819, г. Вадстэна) — шведскі батанік, міколаг і медык.

У 1773 годзе паступіў ва Упсальскі ўніверсітэт і быў адным з апошніх студэнтаў вялікага Карла Лінея. Пазней працаваў у Каралеўскай акадэміі навук у Стакгольме і скончыў сваю медыцынскую адукацыю ў 1782 годзе ў Лундскім універсітэце. З 1789 года займаў пасаду правінцыйнага медыка ў горадзе Вадстэна, дзе і памёр у 1819 годзе.

Распрацаваў першую класіфікацыю, у якой улічыў дыягнастычную прыкмету грыбоў — пладовыя целы.

Увёў шэраг тэрмінаў, што ўжываюцца пры марфалагічных апісаннях лішайнікаў.

Прафесар у Вадстэне.

Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1796), Лонданскага Лінееўскага таварыства (1801), а таксама Каралеўскага таварыства навук ва Упсале (1810).

Тытульная старонка навуковай працы Ахарыусы «Асновы ліхенаграфіі Швецыі» (1798)

У гонар Эрыка Ахарыуса названы наступныя расліны:

а таксама насякомае:

Асноўныя навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Lichenographiæ suecicæ prodromus (Linköping, 1798) — «Асновы ліхенаграфіі Швецыі»;
  • Methodus qua omnes detectos lichenes (Stockholm, 1803) — «Метыды, з дапамогай якіх кожны можа вызначыць лішайнікі»;
  • Lichenographia universalis (Göteborg, 1810) — «Універсальная ліхенаграфія»;
  • Synopsis methodica Lichenum (Lund, 1814).

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
  • Rutger Sernander. Acharius, Erik. // Svenskt biografiskt lexikon, vol. 1, pp. 37–40.
  • Eriksson, Gunnar. Acharius, Erik. // Dictionary of Scientific Biography 1. New York: Charles Scribner’s Sons. 1970, 45-46. ISBN 0-684-10114-9