Перайсці да зместу

Эўген Кап

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эўген Кап
эст.: Eugen Kapp
Поўнае імя Эўген Артуравіч Кап
Дата нараджэння 13 (26) мая 1908(1908-05-26)
Месца нараджэння Астрахань, Расійская імперыя
Дата смерці 29 кастрычніка 1996(1996-10-29) (88 гадоў)
Месца смерці Талін, Эстонія
Месца пахавання
Краіна  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Сцяг Эстоніі Эстонія
Бацька Артур Кап
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Артур Кап
Прафесіі
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1978
Ордэн Леніна  — 1950 Ордэн Леніна  — 1978 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1965 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1968
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1946 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1983 Ордэн Дружбы народаў  — 1988
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Народны артыст СССР— 1956 Сталінская прэмія — 1946 Сталінская прэмія — 1949 Сталінская прэмія — 1952

Э́ўген Кап (эст.: Eugen Kapp; 26 мая 1908, г. Астрахань, Расійская імперыя — 29 лістапада 1996, Талін, Эстонія) — эстонскі кампазітар, педагог. Народны артыст СССР (1956). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949, 1952), Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1948, 1950, 1977).

Эўген Кап нарадзіўся 13 (26) мая 1908 года ў Астрахані (цяпер у Расіі) у сям’і эстонскага кампазітара, дырэктара Астраханскага музычнага вучылішча А. Капа. У дзяцінстве вучыўся ігры на фартэпіяна ў А. Вяпрыцкай у Астраханскім музычным вучылішчы, рабіў спробы складаць музыку.

У 1920 годзе сям’я пераехала ў Талін. У 19221926 гадах вучыўся ў Талінскай кансерваторыі (цяпер Эстонская акадэмія музыкі і тэатра) у П. Рамуля і А. Г. Лембы па класе фартэпіяна, а ў 19261931 гадах — у свайго бацькі па класе кампазіцыі.

У пачатку 1930-х гадоў працаваў у Таварыстве рабочай музыкі ў Таліне, з 1938 — член упраўлення. Да 1935 года даваў урокі музыкі.

З 1935 года асістэнт па класе тэорыі музыкі, з 1944 выкладчык Талінскай кансерваторыі, з 1947 года прафесар. У 19521965 гадах рэктар кансерваторыі.

Сярод вучняў выдатныя эстонскія кампазітары, у тым ліку Эйна Тамберг, Хілар Карэва, Хейна Лемік, Генадзь Падэльскі, В. Ліпанд.

У час вайны арганізаваў у Яраслаўлі эстонскія мастацкія ансамблі. Сачыненні Э. Капа рэгулярна ўваходзілі ў праграмы традыцыйных Эстонскіх свят песні.

У 19441966 гадах Старшыня ўпраўлення Саюза кампазітараў Эстонскай ССР. З 1947 года член УКП(б). З 1948 года член ўпраўлення Саюза кампазітараў СССР.

У 19511961 гадах член ЦК КП Эстонскай ССР. У 19541962 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—5 скліканняў.

Эўген Кап памёр 29 кастрычніка 1996 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках.

Аўтар першых эстонскай савецкай оперы «Агні помсты» (паст. 1945) і балета «Калевіпоэг» (паст. 1948). З інш. твораў: оперы «Пясняр свабоды» (паст. 1950), «Рэмбрант» (паст. 1975), «Зімовая казка» (дзіцячая, паст. 1958), балет «Золатапапрадухі» (дзіцячы, паст. 1956); араторыя «Эрнст Тэльман» (1977); кантаты; З сімфоніі (19421964), 6 сюіт і 4 уверцюры для сімфанічнага аркестра; канцэрты для фартэпіяна (1970), флейты (1976), канцэрціна для скрыпкі (1973), флейты (1965) з аркестрам; камерна- інструментальныя творы; харавыя і сольныя песні; музыка да кінафільмаў.

Зноскі

Эўген Кап на сайце «Героі краіны»