Юрэлі
Вёска
Юрэлі
|
Юрэ́лі[1] (трансліт.: Jureli, руск.: Юрели) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Доцішскага сельсавета.
За 51 км на захад ад Воранава, на р. Радунька.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з канца 17 ст. як паселішча татараў у Лідскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ, уладанне Якуба Табелевіча (1690). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У 2-й пал. 19 ст. вёска ў Радунскай вол. Лідскага павета Віленскай губ., у 1870 г. 8 рэвізскіх душ казённых сялян-аднадворцаў. Паводле перапісу ў 1897 г. фальварак, 16 жыхароў; у 1905 г. ваколіца, 83 жыхары, 131 дзес. зямлі. 3 1921 ў складзе Польшчы, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяв., ваколіца ў Эйшышыскай гміне, 15 двароў, 114 жыхароў. 3 лістапада 1939 г. ў БССР. 3 4.12.1939 г. ў Лідскім павеце Баранавіцкай вобл., з 15.1.1940 г. ў Радунскім раёне. З канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. 3 20.9.1944 г. ў Гродзенскай вобл., з 25.12.1962 г. ў Воранаўскім раёне. У 1960 г. 155 жыхароў, у 1970 г. 122 жыхары, у Чыжунскім, з 11.2.1972 г. ў Доцішскім сельсавеце.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 — 23 гаспадаркі, 32 жыхары
- 2014 — 13 гаспадарак, 27 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4.