Перайсці да зместу

Доцішскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доцішскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 35 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Доцішкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 576
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

До́цішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Доцішкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чыжунскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чыжуны. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года цэнтр перанесены ў вёску Доцішкі, сельсавет перайменаваны ў Доцішскі сельсавет[1]. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Наркуны, Рынкуны і Янушышкі[2]. 5 кастрычніка 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нацкага сельсавета з населенымі пунктамі Алякшышкі, Бялюнцы, Гатуўка, Гінэлі, Кудаюнцы, Міцканцы, Мяжанцы, Нача, Некрашунцы, Постаўкі, Пузелі, Сабалюнцы, Салапяцішкі, Сербінішкі, Смільгіні, Тальманты, Шаўры[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2222 чалавекі[4], з іх 87,7 % — палякі, 8,0 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 1,2 % — літоўцы, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1576 чалавек[6].

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района Архівавана 31 жніўня 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 13 лютага 2019.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.