Радунька
Выгляд
Радунька | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 28 км |
Басейн | 169 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км ад вёскі Павіланцы |
• Каардынаты | 54°07′52″ пн. ш. 24°51′54″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дзітва |
• Месцазнаходжанне | на ўсход ад вёскі Талькунцы |
• Каардынаты | 54°00′07″ пн. ш. 25°07′05″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзітва → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Воранаўскі раён |
— выток, — вусце |
Ра́дунька — рака ў Беларусі, у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Дзітва (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 28 км. Плошча вадазбору 169 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Павіланцы, цячэ па паўночнай ускраіне Лідскай раўніны, праз гарадскі пасёлак Радунь, упадае ў Дзітву прыкладна за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Талькунцы. Рэчышча ад вусця на працягу 25 км каналізаванае. Асноўны прыток — Струга.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радунька // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 224. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Радунька // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 340.