Юр’я (Кіраўская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Юр’я
|
Юр’я[2] (руск.: Юрья́) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіраўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Юр’янскага муніцыпальнага раёна. Утварае Юр’янскае гарадское паселішча, адзіным населеным пунктам якога з’яўляецца. Пасёлак знаходзіцца за 50 км на паўночны захад ад абласнога цэнтра — горада Кірава. Размешчаны на рацэ Юр’я, блізу упадзення яе ў раку Вялікую.
Пасёлак узнік у сувязі з будаўніцтвам чыгункі Перм — Котлас у 1899 годзе. Да 1958 года Юр’я ўваходзіла ў склад Іванаўскага сельсавета. У 1958 годзе прысвоены статус рабочага пасёлка.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кіраўскай вобласці