Перайсці да зместу

Якуб Ермаловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Ермаловіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 жніўня 1910(1910-08-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1987(1987-04-18) (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Якуб Ермаловіч (7 жніўня 1910, в. Вяшэўка, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 18 красавіка 1987, Бярэзінскі раён) — беларускі празаік.

Друкавацца пачаў у раённых газетах у 1929 годзе, у цэнтральных беларускіх выданнях у 1931 годзе. У 1931 годзе скончыў Мсціслаўскія двухгадовыя педагагічныя курсы. Настаўнічаў у Магілёўскай вобласці У 19321933 гг. літсупрацоўнік газеты «Калектывіст» у Чэрвені Мінскай вобласці У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт МВПІ.

Арыштаваны 2.10.1936; асуджаны да зняволення. У 1939 годзе прысуд адменены, вызвалены быў толькі ў чэрвені 1941 г. (са зняццем судзімасці).

У перыяд нямецкай акупацыі жыў у вёсцы Вяшэўка. З верасня 1944 г. настаўнік беларускае мовы і літаратуры ў Беразіне, потым у сярэдняй школе ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. У 1959 годзе завочна скончыў Магілёўскі педінстытут. Член СП БССР з 1961 г. Пахаваны ў вёсцы Вяшэўка.

  • Над Бярозай: Апавяданні. Мн., 1960;
  • Душа чалавека: Аповесць і апавяданні. Мн., 1962;
  • Родная зямля: Аповесць і апавяданні. Мн., 1967;
  • Твар у твар: Аповесць і апавяданні. Мн., 1970;
  • След на зямлі: Аповесці. Мн., 1977;
  • Сіняя птушка: Аповесці і апавяданні. Мн., 1980;
  • Акопы не пазарасталі: Аповесці. Мн., 1985.