Ян Баляслаў Луцкевіч
Ян Баляслаў Луцкевіч | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне | 16 мая 1831 |
Смерць |
4 верасня 1895 (64 гады) |
Месца пахавання | |
Бацька | Яўхім Луцкевіч |
Жонка |
Казіміра з Асяцімкіх Зоф’я Эмерыкава з Лычкоўскіх |
Дзеці | Іван Луцкевіч, Антон Луцкевіч і Эмілія Луцкевіч[d] |
Веравызнанне | каталіцтва |
Званне | капітан |
Узнагароды |
Ян Балясла́ў Луцке́віч (16 мая 1831 — 4 верасня 1895, Мінск) — расійскі вайсковец, у чыне капітана ўдзельнік Крымскай вайны. Бацька Яна і Антона Луцкевічаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]За баявыя заслугі ў абароне Севастопаля ўзнагароджаны ордэнамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. Быў паранены, з арміі дэмабілізаваўся. Свайго маёнтка Ян Баляслаў не меў[1]. У 1860-я гады быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Імаверна, у гэты час пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім пазней меў прыяцельскія адносіны, Дунін-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску[1]. Служыў на Лібава-Роменскай чыгунцы спачатку ў Шаўлях, а потым у Лібаве. У першым шлюбе Ян Баляслаў быў з Казімірай Асяцімскай, у іх нарадзіліся дзве дачкі — Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1915). Пані Казіміра памерла ў 1878 або 1879 годзе[2].
Увесну 1880 года Ян Баляслаў узяў другі шлюб[2] з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей — Ян Герман (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, загінулага ў 1863 годзе[2]. Сям’я была каталіцкай, дома гаварылі па-польску[1].
Памёр 4 верасня 1895 года ў Мінску. Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Зноскі
- ↑ а б в Крывіцкі Л. 1991, с. 10.
- ↑ а б в Сідарэвіч А. 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крывіцкі Л. Нельга абысці маўчаннем // Спадчына. — 1991. — № 1. — С. 10—17. — ISSN 0236-1019. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2017.
- Сідарэвіч А. М. Сям’я Луцкевічаў: у якіх умовах гадаваліся стваральнікі беларускай незалежнасці // nashaniva.by. — 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Баринов И. Документы Яна-Болеслава Луцкевича в Военно-историческом архиве (Москва): Свидетельство № 328 (реверс); Полный формулярный список от ноября 1862 года // Запісы беларусаведа. 5.10.2021.