Янаш Ферэнчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янаш Ферэнчык
венг.: Ferencsik János
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 студзеня 1907(1907-01-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1984(1984-06-12)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Я́наш Фе́рэнчык (венг.: János Ferencsik; 18 студзеня 1907, Будапешт — 12 чэрвеня 1984, Будапешт) — венгерскі дырыжор. Лаўрэат Прэміі імя Л. Кошута 1951, 1961.

Як дырыжору уласцівы тонкае пачуццё розных стыляў, дакладнасць перадачы дэталей аўтарскага тэксту. Адзін з першых выканаўцаў твораў сучасных венгерскіх кампазітараў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ферэнчык атрымаў адукацыю ў будапешцкай Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста, дзе, у прыватнасці, вывучаў кампазіцыю пад кіраўніцтвам Ласла Лайты. Кар'еру дырыжора пачаў у 1927 годзе як асістэнт у Будапешцкай дзяржаўнай оперы. Працаваў з такімі выдатнымі дырыжорамі, як Бруна Вальтэр і Вільгельм Фуртвенглер, у пачатку 1930-х гг. быў асістэнтам Артура Тасканіні пры працы на Байрайцкім фестывалі, што аказала ўплыў на творчы стыль самога Ферэнчыка.

Помнік Я. Ферэнчыку на магіле на могілках Фаркашрэці ў Будапешце

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Ферэнчык у 19451952 гг. узначальваў Сімфанічны аркестр Венгерскага радыё, адначасова ў 19481950 гадах быў галоўным запрошаным дырыжорам Венскай дзяржаўнай оперы. Затым у 19571974 гг. Ферэнчык кіраваў Будапешцкай дзяржаўнай операй, з 1952 г. і да канца жыцця ўзначальваў Венгерскі дзяржаўны сімфанічны аркестр, а ў 19601967 гадах быў і кіраўніком Будапешцкага філарманічнага аркестра. У 1948 і 1950 дырыжыраваў спектаклямі ў Венскай дзяржаўнай оперы, у 1957 г. упершыню выступіў у Вялікабрытаніі, у 1962 г. у ЗША. Заслужаны (1952), затым Народны (1954) артыст Венгерскай Народнай Рэспублікі.

Зноскі

  1. а б János Ferencsik // Музычная акадэмія Ферэнца Ліста — 1875.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]