Яшалцінскі раён
Яшалцінскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 24 студзеня 1938 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 84745 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яшалцінскі раён (руск.: Яшалти́нский райо́н, калм. Яшалтан район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Яшалцінскае раённае муніцыпальнае ўтварэнне.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Яшалта.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча тэрыторыі раёна — 2 416 км². Мяжуе на паўночным усходзе з Прыютненскім раёнам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе — са Стаўрапольскім краем, на паўднёвым захадзе — з Гарадавікоўскім раёнам, на захадзе і поўначы — з Растоўскай вобласцю.
Разам з Гарадавікоўскім раёнам Калмыкіі ўтварае своеасаблівы анклаў. Сухапутныя зносіны паміж раёнамі і астатняй Калмыкіяй ажыццяўляюцца праз тэрыторыю Стаўрапольскага края (Апанасенкаўскі раён).
У геаграфічным плане раён размешчаны ў межах Кума-Маныцкай упадзіны.
Рэкі раёна звычайна ў летні перыяд перасыхаюць. Асноўныя — Хагін-Сала, Джалга. Многія азёры засоленыя. Асноўныя вадаёмы — Маныч-Гудзіла, Пралетарскае вадасховішча, Вялікае і Малое Яшалцінскія азёры, возера Царык. У паўднёвай частцы раёна размешчана група Бурушунскіх ліманаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx