Яўген Меркіс
Яўген Меркіс | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, краязнавец, палітычны вязень |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1986 (38 гадоў) |
Грамадзянства | |
Член у |
Яўген Меркіс (нар. 8 лістапада 1986) — беларускі журналіст, краязнаўца, мясцовы актывіст з Гомеля. Палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Як мясцовы актывіст Меркіс займаўся фіксацыяй недапрацовак і парушэнняў у дзейнасці гарадскіх служб Гомеля, пісаў звароты ў мясцовыя інстанцыі, пра што рабіў справаздачы ў сваіх сацсетках і ў СМІ, у прыватнасці на гэтую тэму ён пісаў матэрыялы для «Зялёнага партала». Ствараў падкаст пра беларускія рэгіёны «Глыбінны народ» (праект Цэнтру новых ідэй), дзе, у тым ліку, размаўляў з іншымі мясцовымі актывістамі Беларусі[2].
Як краязнаўца Яўген Меркіс шмат гадоў праводзіў экскурсіі па Гомелю, неаднаразова ўдзельчінаў у фэсце экскурсаводаў, таксама ствараў выпускі тэматычнага падкасту «Так склалася гістарычна», пісаў артыкулы для гомельскага краязнаўчага партала «Наш край» (Меркіс пазначаны як аўтар у некалькіх тысячах матэрыялах на сайце)[3].
Як журналіст ствараў матэрыялы для мясцовых выданняў, таксама матэрыялы, створаныя Меркісам, выкарыстоўвалі ў сваіх сюжэтах «Белсат», «Радыё Свабода» і іншыя. За гэтую сваю працу Меркіс неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, атрымліваў штрафы і суткі арышту. У сувязі з гэтым для абароны сваіх правоў Яўген Меркіс звяртаўся ў Камітэт ААН па правах чалавека[4].
Спрабаваў сябе як дызайнер, працы выкладаў на ўласнай старонцы ў Pinterest.
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, ад якой у 2017 атрымаў прэмію «За адданасць прафесіі»[5].
Палітычны пераслед
[правіць | правіць зыходнік]Яўген Меркіс быў затрыманы 13 верасня 2022 года пасля вобшуку, далей быў змешчаны ў мясцовы гомельскі СІЗА. Пазней яму было выстаўлена абвінавачванне па арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)[6].
Праз тыдзень, 21 верасня 2022 года, шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр, Яўген Меркіс быў прызнаны палітычным зняволеным[7].
У маі 2023 года Меркіса прыгаварылі да чатырох гадоў калоніі па артыкулах «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «Удзел у экстрэмісцкім фармаванні», магчыма, за перадачу фота расійскай вайсковай тэхнікі інтэрнэт-рэсурсам, аднесеным да «экстрэмісцкіх»[8].
Зноскі
- ↑ ЯЎГЕН МЕРКІС (бел.)
- ↑ Глыбінны народ (бел.)
- ↑ Яўген Меркіс Архівавана 5 кастрычніка 2022. (бел.)
- ↑ Беларускiя ўлады адрэагавалi на скаргу фрылансера ў ААН (бел.)
- ↑ Яўген Меркіс — пераможца конкурсу «За адданасць прафесіі» Архівавана 5 кастрычніка 2022. (бел.)
- ↑ Стала вядома, у чым вінавацяць гомельскага журналіста Яўгена Меркіса (бел.)
- ↑ Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні Івана Мураўёва i Яўгена Меркіса палітычнымі зняволенымі (бел.)
- ↑ Гомельскаму журналісту і краязнаўцу Яўгену Меркісу прысудзілі чатыры гады калоніі . Новы Час (30 мая 2023).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка Яўгена Меркіса на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
- Артыкулы Яўгена Меркіса на сайце Зялёны партал
- Артыкулы Яўгена Меркіса на сайце Наш край Архівавана 5 кастрычніка 2022.