Яўген Рыгоравіч Мачулін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Рыгоравіч Мачулін
Дата нараджэння 7 лютага 1939(1939-02-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 2006(2006-01-07) (66 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар

Яўген Рыгоравіч Мачулін (7 лютага 1939, Масква — 7 студзеня 2006) — беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1964 годзе, пасля чаго быў накіраваны на працу ў Астравецкую раённую бальніцу Гродзенскай вобласці, у якой працаваў ардынатарам, затым загадчыкам хірургічнага аддзялення.

У 1968 годзе паступіў у клінічную ардынатуру на кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Пасля ардынатуры працаваў загадчыкам хірургічнага аддзяленн Мінскай гарадской 4-й клінічнай бальніцы.

У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1974 па 1978 год знаходзіўся ў замежнай камандыроўцы ў Гвінейскую Рэспубліку. Пасля вяртання ў СССР працаваў загадчыкам аперацыйным аддзялення 9-ай клінічнай бальніцы горада Мінска.

З 1980 па 1989 год быў старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі сарбцыйных метадаў дэтаксікацыі Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Мінскага медыцынскага інстытута.

У 1989 годзе абраны па конкурсе на пасаду асістэнта кафедры хуткай медыцынскай дапамогі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў затым дацэнтам, прафесарам гэтай кафедры.

У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]