Яўсей Сцяпанавіч Канчар
Яўсей Сцяпанавіч Канчар | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 мая 1979 (96 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | публіцыст |
Член у |
Яўсей Сцяпанавіч Канчар (20 верасня (2 кастрычніка) 1882, вёска Сяўкі, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Лоеўскі раён, Гомельская вобласць — 16 мая 1979) — беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мар'інагорскае земляробчае вучылішча (1902), вучыўся ў Санкт-Пецярбургу на Вышэйшых сельскагаспадарчых курсах (Агранамічным інстытуце, 1910-14), скончыў Петраградскую сельскагаспадарчую акадэмію (1922). 3 1902 у Тыфлісе, за ўдзел у рэвалюцыйным руху ў 1906 арыштаваны, у 1908 апраўданы судом. 3 1910 у Пецярбургу, далучыўся да кааперацыйнага руху, супрацоўнік Пецярбургскага камітэта сельскіх таварыстваў. Аўтар дапаможнікаў па кааперацыі («Кіраўнідгва па сельскай кааперацыі», 1913).
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўвайшоў у беларускі нацыянальны рух, быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта (Мінск), у красавіку 1917 выйшаў з яго. 3 лістапада 1917 старшыня Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў, адзін з арганізатараў Усебеларускага з'езда 1917. Загадчык навукова-статыстычнага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыяту, старшыня Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. Выдаў зборнік «Беларускае нацыянальнае пытанне», друкаваўся ў газ. «Дзянніца», час. «Чырвоны шлях». У 1918 выдаў у Белнацкаме нарыс «З гісторыі грамадскіх, нацыянальных і рэвалюцыйных рухаў беларусаў. Частка II. Гісторыя ўзнікнення і дзейнасць арганізацый. Выпуск першы: Беларускі абласны камітэт — 1-ы Усебеларускі з'езд», які ў далейшым быў, відаць[1], канфіскаваны з бібліятэк і знішчаны[2].
У справе беларускага пытання крытыкаваў як пазіцыі бальшавікоў як праціўнікаў нацыянальнага руху, так і кіраўнікоў Беларускай рады з іх паспешным абвяшчэннем БНР.
Аўтар эканамічнай геаграфіі БССР (1923, прапаноўвалася выд-ву «Савецкая Беларусь»). У канцы 1960-х гадоў прапаноўваў свой удзел у працы выд-ва «Беларуская энцыклапедыя» і час. «Полымя», але не атрымаў згоды.
Асабісты архіў Я. Канчара зберагаецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скалабан В. У. Канча́р Яўсей Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 16. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Скалабан В. Першыя крокі рэспублікі // Крыніца. 1988.
- Скалабан В. «Будаваць сваю хату» // Нёман, 1993, № 1. — С. 136—138.
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 16 мая
- Памерлі ў 1979 годзе
- Члены Беларускага нацыянальнага камітэта (Мінск)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Лоеўскім раёне
- Гісторыкі Беларусі
- Эканамісты Беларусі
- Палітыкі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Географы Беларусі
- Гісторыкі СССР
- Эканамісты СССР
- Палітыкі СССР
- Публіцысты СССР
- Географы СССР